Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка выступае з пасланьнем да Нацыянальнага сходу


Радыё Свабода Сёньня Аляксандар Лукашэнка выступае з пасланьнем да Нацыянальнага сходу. Паводле Канстытуцыі, кіраўнік дзяржавы выступае з такой прамовай штогод, каб вызначаць прыярытэты разьвіцьця краіны.

Кіраўнік дзяржавы сказаў, што "сёлета пасланьне адцягнулі на сярэдзіну году". Гэта, паводле яго, выклікана правядзеньнем выбараў і Ўсебеларускага народнага сходу.

Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што апошнім часам "людзі хочуць усё больш і больш удзельнічаць у рашэньні пытаньняў дзяржаўнага жыцьця". Некаторыя адказныя асобы ў кіраўніцтве краіны, у гэтай сувязі, прапануюць стварыць так званую партыю ўлады. Паводле Лукашэнкі, калі нейкае аб''яднаньне будзе створанае зьверху, бальшыня народу яго не ўспрыме: "Ствараць яго трэба зьнізу. А калі ствараецца зьнізу? У цяжкі момант". Як лічыць Лукашэнка, у Беларусі, на шчасьце, такога цяжкага моманту няма.

Ствараць жа пад сябе Лукашэнка нібыта нічога не зьбіраецца, паколькі "апірацца патрэбна толькі на народ, трэба ісьці ад жыцьця, штучна нічога не патрэбна прыдумляць".

Гл.таксама • Пра што гаварыў Лукашэнка перад Нацыянальным усходам • Як пасланьне А.Лукашэнкі камэнтуюць беларускія палітыкі? • Ю.Дракахруст: "Лукашэнка размаўляць з апазыцыяй ня хоча і ня будзе"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG