Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Падабед адказаў на скаргу затрыманага на Кастрычніцкім пляцы


Любоў Лунёва, Менск Сябра незарэгістраванай моладзевай арганізацыі Кастусь Усянок атрымаў ліст ад камандзіра палка спэцназу міліцыі Юрыя Падабеда.

5 красавіка Кастусь зьвярнуўся ў пракуратуру Цэнтральнага раёну Менску са скаргай на дзеяньні спэцназаўцаў. Ён прасіў правесьці праверку й прыцягнуць да адказнасьці тых байцоў, якія яго затрымлівалі ўначы з 23 на 24 сакавіка ў часе ліквідацыі намётавага лягеру. Хлопец сьцьвярджаў, што яго моцна зьбівалі й абражалі.

Палкоўнік Падабед адказаў Кастусю Ўсянку, што падчас службовай праверкі факты не пацьвердзіліся, а дзеяньні байцоў спэцназу прызнаныя правамоцнымі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG