Нагадаем, малады актывіст быў затрыманы пазаўчора, 17 траўня, каля будынку Маскоўскага раённага суду. Разам зь іншымі актывістамі ён прыйшоў да суду, каб падтрымаць Юрыя Радзівіла, якога ў той час судзілі паводле крымінальнага артыкулу.
Алесь Стральцоў распавёў, што здымаў на фотаапарат момант затрыманьня міліцыянтамі актывісткі Крысьціны Шацікавай, якая таксама прыйшла да будынку суду, каб падтрымаць Юрыя Радзівіла.
Учора Крысьціна Шацікава была аштрафаваная судом, а Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч пакараныя 15-дзённым арыштамі.
Алесь Стральцоў не далі магчымасьці пракамэнтаваць прысуд журналістам. Ён толькі пасьпеў паведаміць, што ў ізалятары на Акрэсьціна тры тыдні няма гарачай вады.