Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дадатковая канфэрэнцыя Інтэрполу пройдзе ў Ліёне


Алесь Дашчынскі, Менск У Менску завяршыла працу рэгіянальная канфэрэнцыя Інтэрполу. Яе ўдзельнікі прынялі рашэньне правесьці спэцыяльнае дадатковае паседжаньне 7 чэрвеня ў францускім Ліёне, каб, як адзначаецца ў прэсавым рэлізе Інтэрполу, прадэманстраваць салідарнасьць з краінамі, якія ня ўдзельнічалі ў менскай канфэрэнцыі.

У сустрэчы возьмуць удзел усе 46 краінаў-сябраў эўрапейскага рэгіёну. З-за палітычнага ціску Эўразьвязу ў менскай канфэрэнцыі адмовіліся ўзяць удзел краіны Эўрапейскага Зьвязу і ўдзельнічалі дэлегацыі толькі 12 краінаў.

Генэральны сакратар Інтэрполу спадар Нобл прывітаў правядзеньне дадатковай сустрэчы як дэманстрацыю палітычнага нэўтралітэту і магчымасьць аб’яднаць дзяржавы пасьля любой супярэчнасьці, якая можа пагражаць іх падзелу.

Гл.таксама • Канфэрэнцыя Інтэрполу ў Менску: прысутнічала 12 дэлегацый з чаканых 46 • “Gazeta Wyborcza”: байкот Інтэрполу – гэта беспрэцэдэнтная падзея
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG