Сустаршыню незарэгістраванай арганізацыі Малады фронт Зьмітра Дашкевіча судзілі першым. Ён адмовіўся запрасіць у суд сьведак. Не пажадаў і паслуг адваката: заявіў, што ня бачыць у гэтым ніякага сэнсу. Судзьдзя Сяргей Нікалаеў хутка вынес прысуд — 15 сутак арышту.
Сябры Зьмітра абураліся. Бо хлопец толькі падышоў да будынку суду, як яго адразу затрымалі спэцназаўцы ў цывільным: патлумачылі, што трэба высьветліць ягоную асобу. Увагу спэцназаўцаў прыцягвалі маладыя людзі са значкамі “За свабоду”, а таксама й тыя, каго яны ведалі ў твар.
Гаворыць актывістка Маладога фронту Антаніна Вежнявец:
(Вежнявец: ) “Я думаю, што ён адмовіўся ад сьведак і ад адваката таму, што ня верыць у праўдзівы суд, у адвакатаў, у дапамогу… Гэта ж ужо неаднаразова, гэта паўсюль, гэта заўсёды: загадзя вядома, што будзе. І як на гэта рэагаваць? Ён папросту ня бачыў у гэтым сэнсу”.
Спэцназаўцы ў цывільным не давалі магчымасьці сябрам Зьмітра наблізіцца да яго, каб перадаць харчы й ваду.
Артура Фінькевіча таксама судзіў Сяргей Нікалаеў. Ён апытаў сьведак, якіх заявіў Артур. Тыя аспрэчвалі сьведчаньні спэцназаўца. Адвакат Артура прасіў судзьдзю ўлічыць абсурднасьць сытуацыі: некалькі чалавек адначасна ўголас нецэнзурна лаюцца й не зважаюць адзін на другога.
Але судзьдзя Сяргей Нікалаеў вынес аналягічны прысуд — 15 сутак арышту.
Спэцназаўцы груба адштурхнулі журналістаў, што падышлі да хлопца пасьля абвяшчэньня прысуду.
Судзьдзя Надзея Равуцкая (рас. Реутская) перанесла разгляд справы Алеся Стральцова на 19 траўня. Спадар Стральцоў заявіў хадайніцтва пра адваката, і судзьдзя яго задаволіла. Але замест таго, каб адпусьціць Алеся для заключэньня дамовы, загадала да суду трымаць яго ў турме.
Справу Крысьціны Шацікавай разглядае судзьдзя Надзея Рэуцкая. Крысьціну трымалі ноч на Акрэсьціна, нягледзячы на тое, што яна мае дваіх дзяцей да 12-ці гадоў. Шацікаву прывезьлі ў суд разам са Зьмітром Драздовым, якому пры затрыманьні зламалі палец на руцэ.
*** Судзьдзя Надзея Рэўцкая пакарала Крысьціну Шацікаву штрафам на дзьве базавыя велічыні (гэта 60 000 рублёў). Нягледзячы на тое, што Крысьціна мае двух дзяцей ва ўзросьце да 12-ці гадоў, яе суткі трымалі ў турме на Акрэсьціна. Яна паказала ў судзе разарваную куртку, а таксама сьлед ад удара па вуснах.
Зьмітра Драздова пакаралі арыштам на 15 сутак. Ён здымаў на фотакамэру брутальныя затрыманьні сваіх сяброў. Спэцназаўцы яго схапілі, кінулі ў аўтазак і там выдалілі ўсе кадры.
Алесь Стральцоў да суду будзе знаходзіцца ў турме на Акрэсьціна.
Артур Фінькевіч
Алесь Стральцоў
Зьміцер Драздоў
Крысьціна Шацікава