Паводле Генэральнага сакратара Інтэрполу Рональда Нобла, малая колькасьць удзельнікаў “паўплывае на эфэктыўнасьць дыскусіі, бо пытаньні парадку дня тычацца ўсіх краін”.
З прычыны няўдзелу вялікай колькасьці краін у працы канфэрэнцыі давялося мяняць парадак дня. Да прыкладу, не было брыфінгу ў пытаньні захадаў бясьпекі на чэмпіянаце сьвету па футболе ў Нямеччыне й абмеркаваньня адкрыцьця офісу Інтэрполу ў Брусэлі.
У нямецкай амбасадзе ў Менску ўстрымаліся ад камэнтароў адносна гэтай сытуацыі. Кіраўнік літоўскага прадстаўніцтва Інтэрполу Соўлюс Пуйдокас не прыехаў у Менск — адпаведна з супольнай пазыцыяй Эўразьвязу. Ці лічыць ён эфэктыўнай менскую канфэрэнцыю, якую ігнаруе бальшыня краін рэгіёну?
(Пуйдокас: ) “Я думаю, што не. Мусілі быць усе краіны Эўропы. Я ведаю, што будзе ўжо новая канфэрэнцыя — у Ліёне, дадатковая да менскай. Таму што ўсе краіны павінны прысутнічаць і павінны пацьвердзіць рашэньні, прынятыя ў Менску”.
Пытаньне аб дадатковай канфэрэнцыі мусяць вырашыць удзельнікі канфэрэнцыі ў Менску, і прызначыць яе мяркуецца на чэрвень.
Намесьнік кіраўніка беларускага бюро Інтэрполу Андрэй Кулажанка кажа, што канфэрэнцыя ўдалася ў пляне арганізацыі:
(Кулажанка: ) “Можа, мы не змаглі вырашыць многіх пытаньняў, зьвязаных з барацьбой з арганізаванай злачыннасьцю на транснацыянальным узроўні. Але я скажу так: удалася сама падрыхтоўка на ўзроўні дзяржавы — забесьпячэньне і ўсё астатняе. Ну, а ўсё іншае ўжо залежала ад тых краін, якія сюды не прыехалі”.
Нагадаем: кіраўніцтва Інтэрполу настаяла на правядзеньні канфэрэнцыі ў Менску. Аднак многія эўрапейскія дыпляматы лічаць, што прыезд у Менск дэлегацый эўрапейскіх краін мог бы даць “няправільны палітычны сыгнал”. Эўразьвяз не прызнаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, а гаспадары канфэрэнцыі — міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў і начальнік менскага АМАПу Юры Падабед уключаны ў сьпіс пэрсон нон-грата. Таму Эўразьвязам было прынятае рашэньне байкатаваць менскую канфэрэнцыю.
Гл.таксама “Gazeta Wyborcza”: байкот Інтэрполу – гэта беспрэцэдэнтная падзея