Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд прыпыніў на два месяцы дзейнасьць ЛКСМБ


Паводле БелаПАН Вярхоўны суд прыпыніў на два месяцы дзейнасьць Ленінскага камуністычнага саюзу моладзі Беларусі. З пазовам аб прыпыненьні дзейнасьці ЛКСМБ выступіла Міністэрства юстыцыі.

Падставай для вынясеньня пытаньня ў суд стала адсутнасьць у моладзевай арганізацыі юрыдычнага адрасу, што зьяўляецца парушэньнем закону “Аб грамадзкіх арганізацыях”.

Паводле лідэра ЛКСМБ Дзьмітрыя Яненкі, у сераду ён падаў у Вярхоўны суд дагавор арэнды памяшканьня пад новы офіс арганізацыі. Суд, аднак, не ўзяў дагавору пад увагу і падтрымаў бок Міністэрства юстыцыі.

На думку лідэра беларускага камсамолу, пастанова суду – гэта “помста ўлады за апазыцыйнасьць ЛКСМБ”.

“Зусім нелягічна трымаць у руках дагавор арэнды і караць арганізацыю за тое, што ў яе няма юрыдычнага адрасу”, – сказаў Дзьмітры Яненка ў інтэрвію агенцтву БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG