“У двухдзённай канфэрэнцыі бяруць удзел толькі 12 з 46 эўрапейскіх краінаў, якія ўваходзяць у Інтэрпол”, – піша ў сёньняшнім нумары “Gazeta Wyborcza”, ды цытуе ўрыўкі з адмысловай заявы Інтэролу, у якой гаворыцца, што “пасьля апошніх падзеяў у Беларусі Эўразьвяз вырашыў узмацніць палітычны націск на Менск, што перашкодзіла прадстаўнікам паліцыяў краінаў аб’яднанай Эўропы ўзяць удзел у менскай канфэрэнцыі”.
Штодзёньнік адзначае, што гэта беспрэцэдэнтная падзея ў гісторыі Інтэрполу – раней гэтая арганізацыя “была нэўтральнай палітычна” і ніколі не здаралася, каб “нейкая дзяржава ці група дзяржаваў спрабавалі ўмешвацца ў працэдуру арганізацыі інтэрполаўскіх канфэрэнцыяў”.
Паводле польскіх камэнтатараў, такі рашучы крок з боку краінаў Эўрапейскага зьвязу сьведчыць аб тым, што “беларускае пытаньне” сапраўды стала адным з найбольш важных і зразумелых для грамадзянаў краінаў Эўразьвязу пытаньняў замежнай палітыкі аб’яднанай Эўропы.
“Кіраўніцтва Інтэрполу цяпер вымушанае склікаць яшчэ адну дадатковую канфэрэнцыю, але гэтым разам у Бэрліне, замест Менску, каб, сярод іншага, абмеркаваць пытаньні, зьвязаныя зь бясьпекай у часе чэмпіянату сьвету па футболе ў Нямеччыне”, – адзначае “Gazeta Wyborcza”.
Гл.таксама Краіны Эўразьвязу ігнаруюць канфэрэнцыю Інтэрполу ў Менску Расейскі аналітык Мікалай Злобін: Інтэрпол павінен заставацца па-за палітыкай