Польскія мэдыі пішуць пра арышт намесьніка старшыні партыі БНФ Віктара Івашкевіча, якому прысудзілі 15 сутак за арганізацыю сёлетняга "Чарнобыльскага шляху", а таксама пра суды над актывістамі незарэгістраваных моладзевых арганізацыяў "Зубр" і "Малады фронт", называючы гэтыя суды “чарговай хваляй рэпрэсіяў супраць апазыцыі”.
Польскія газэты адзначаюць, што каб схаваць ад людзей “якія-кольвек праявы пратэстаў” ў сувязі з судамі, міліцыя масава затрымлівала паплечнікаў падсуднага Артура Фінькевіча, якому за графіці пагражае турэмнае зьняволеньне.
Між тым “Gazeta Wyborcza” у даволі вялікім артыкуле, прысьвечаным ўчорашняй міжнароднай канфэрэнцыі ў Вільні, падкрэсьлівае, што прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі заклікаў да больш рашучых захадаў у пашырэньні Эўрапейскага Зьвязу і НАТО, назваўшы гэтыя арганізацыі “эскспарцёрамі дэмакратыі і міру”.
Штодзёньнік піша, што Качыньскі “вельмі ўзрадаваўся, што ў часе канфэрэнцыі прагучалі адважныя словы ў справе Беларусі”.
“Беларусь – гэта перажытак, выспа ў моры дэмакратыі і свабоды, якое ўвесь час пашыраецца. Выспы часам вельмі патрэбныя, але гэтая – зусім не. Чым хутчэй зьнікне, тым лепш для нас усіх”, – цытуе “Gazeta Wyborcza” словы польскага прэзыдэнта.
Газэта падкрэсьлівае, што Лех Качыньскі паабяцаў і надалей падтрымліваць “афіцыйныя кантакты зь лідэрамі беларускай апазыцыі”.