У заключным камюніке саміту адзначаецца: “Пашырэньне дэмакратыі ва Ўсходняй і Цэнтральнай Эўропе мае незваротны характар. Важную ролю ў падтрымцы гэтых зьменаў мела эўрапейская і трансатлянтычная інтэграцыя. Дэмакратычныя зьмены ва Ўсходняй Эўропе найперш залежаць ад саміх народаў. Тым часам, надзвычай важна, каб міжнародная супольнасьць працягвала моцную падтрымку разьвіцьцю дэмакратыі”.
Прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі сказаў на прэсавай канфэрэнцыі па заканчэньні саміту, што дапамога беларускай дэмакратыі з суседніх краінаў будзе працягвацца:
(Качыньскі: ) “Польшча робіць канкрэтныя крокі дзеля падтрымкі беларускай апазыцыі, мы робім гэта самастойна і ў супрацоўніцтве з Эўразьвязам і ЗША. Мы павінны працягваць гэтыя высілкі. Я хачу сказаць адкрыта: тут няма ніякае падступнасьці ў гэтым, як сказаў прэзыдэнт Адамкус (і іншыя), усё вырашаць будуць самі людзі Беларусі, свой шлях яны выбяруць самі, ці будзе гэта шлях на Ўсход, ці на Захад”.
Краіны-ўдзельніцы форуму выказваюць моцную падтрымку таго, каб працягвалася дапамога недзяржаўным арганізацыям і грамадзянскай супольнасьці, у тым ліку і праз прапанаваны Эўрапейскі дэмакратычны фонд, дзеля таго каб замацаваць і падтрымліваць дэмакратыю і дэмакратычныя каштоўнасьці ў рэгіёне.
Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі, што абмеркаваньне ідэі Фонду яшчэ будзе працягвацца.
(Адамкус: ) “Можна сказаць дакладна, аднак, што гэты Фонд мае служыць ня толькі палітычным мэтам, ён мае таксама забясьпечваць магчымасьці для дзейнасьці ў сфэры культуры, творчасьці, навукі, дасьледаваньняў. Фонд павінен стварыць сувязь паміж краінамі, каб забясьпечваць таленавітыя, творчыя сілы, каб рухацца наперад і спрыяць разьвіцьцю Эўропы. Калі гэтая ідэя будзе прынятая, адмысловая камісія альбо рада будзе створаная ў Эўразьвязе”.
У камюніке саміту адзначаецца істотная роля рэгіянальнага супрацоўніцтва ў спрыяньні эўрапейскай і трансатлянтычнай інтэграцыі і вітаюцца “ініцыятывы пашыраць супрацоўніцтва ў Эўропе на нефармальнай аснове, як напрыклад, Супольнасьць дэмакратычнага выбару і іншыя, дзеля спрыяньня партнэрству асабліва на ўзроўні парлямэнтаў, недзяржаўных арганізацыяў і моладзі, а таксама кантактаў паміж людзьмі розных краінаў”.
У камюніке Віленскай канфэрэнцыі-2006 адзначаецца, што “Эўрапейская палітыка суседзтва як мэханізм дзеля пашырэньня дэмакратыі павінна цалкам выкарыстоўваць свой патэнцыял і надалей удасканальвацца” і заклікаецца працягваць падобныя сустрэчы і дыскусіі “дзеля пошукаў агульнага бачаньня дзеля нашага агульнага суседзтва”.
Гл. таксама Д.Чэйні: "У Эўропе няма месца для рэжыму кшталту таго, што існуе ў Беларусі" А.Хазэльбах: Узбэкістан і Беларусь патрабуюць асаблівых мераў з боку ЭЗ Жонкі рэпрэсаваных палітыкаў выступілі перад кіраўнікамі краінаў Захаду Віцэ-прэзыдэнту ЗША падаравалі кубак з Акрэсьціна А. Лябедзька: “У Вільні кожны згадвае Беларусь” Віцэ-прэзыдэнт ЗША: "Улады Беларусі забараняюць сьцяг сваёй уласнай краіны" Хавіер Саляна заклікаў вызваліць Мілінкевіча А.Газэльбах у Вільні: "Незалежным СМІ ў Беларусі патрэбная дапамога" Прэзыдэнт Польшчы: падтрымка дэмакратыі ў Беларусі хутка прынясе вынікі Брытанскі міністар выказвае падтрымку тым, хто стаяў на плошчы ў Менску