А.Лукашэнка, паводле Піянткоўскага, выдатна разумее ўсе комплексы расейскай эліты. "Штогод ён прыяжджаў у Крэмль, падпісваў нейку паперу аб вялікім аб''яднаньні, браў келіх з гарэлкай і разьбіваў яго, потым атрымліваў 10-15 мільярдаў даляраў, зьяжджаў дадому, але ані сэкунды не зьбіраўся мяняць статус дыктатара эўрапейскай дзяржавы на статус сакратара абкаму", кажа А.Піянткоўскі.
(Піянткоўскі: ) "У Крамлі зараз вырашылі, што Лукашэнка аслабеў—і маральна, і фізычна. Былі вельмі сур''ёзныя дэманстрацыі. Нешта ў яго не зусім добра са здароўем, зьнік на два тыдні. Карацей, там лічаць, што цяпер Лукашэнку можна зламаць на рэальнае аб''яднаньне, проста ўваходжаньне ў склад Расейскай фэдэрацыі. Гэта вельмі вялікая памылка. Парадаксальна, але Лукашэнка стаў бацькам беларускай незалежнасьці. За 10 гадоў у Беларусі ўзьнікла нацыянальная самасьвядомасьць. Нават калі Лукашэнка паабяцае аб''яднаць Беларусь з Расеяй, гэта выкліча вельмі сур''ёзны крызіс. Я спрабую гэта патлумачыць у Маскве, але нам настолькі ў нафтавым і газавым угары, што ня хочуць лічыцца з абсалютна відавочнымі аргумэнтамі".
Паводле Піянткоўскага, Расея ў сваёй спробе праглынуць Беларусь ідзе да вялікага правалу.