(Качыньскі: ) “У Беларусі праблемы з дэмакратыяй, і спрыяньне дэмакратычным працэсам у гэтай частцы сьвету – асноўнае выпрабаваньне эфэктыўнасьці распаўсюду дэмакратыі. Вырашаць будзе беларускі народ, але гэтая падтрымка можа моцна дапамагчы і мае прынесьці свае вынікі неўзабаве – Беларусь далучыцца да дэмакратычнай сям''і эўрапейскіх краінаў”.
Віцэ-прэзыдэнт Фэдэральнай рады Аўстрыі Анна Элізабэт Хазэльбах сказала, што відавочна, што ёсьць дзьве краіны ў АБСЭ, якія патрабуюць асаблівых мераў з боку Эўразьвязу, – гэта Ўзбэкістан і Беларусь.
(Хазэльбах: ) “Я хацела б адзначыць блізкую і пасьпяховую каардынацыю паміж Эўразьвязам і ЗША адносна палітыкі ў дачыненьні да Беларусі. Паколькі Расея – істотная частка ўсходнеэўрапейскага суседзтва, новая эўрапейская палітыка суседзтва будзе таксама зьвяртацца да гэтага стратэгічнага партнэра Эўразьвязу. Мы, дэлегаты гэтай канфэрэнцыі, прызнаем, што ідэя свабоднага чалавека, які цешыцца грамадзянскай і палітычнай свабодай, і свабодны ад страху і нястачы, можа быць рэалізаваная толькі пры ўмовах забесьпячэньня правоў чалавека, плюралізму, дэмакратыі і законнасьці. Мы імкнемся жыць разам у міры і быць добрымі суседзямі адзін аднаму”.
Таксама Анна Элізабэт Хазэльбах гаварыла пра падтрымку незалежных СМІ ў Беларусі. Эўразьвяз мае намер выдаткаваць 10,6 мільёнаў эўра на падтрымку незалежных мэдыяў, і новы праект разьлічаны да 2013 году.
У ліку ўдзельнікаў – кіраўнік зьнешняй палітыкі Эўразьвязу і бясьпекі ў Эўразьвязе Хаўер Саляна, прадстаўнікі НАТО і інстытуцыяў Эўразьвязу. У працы канфэрэнцыі бяруць удзел прадстаўнікі Беларусі, у іх ліку Станіслаў Шушкевіч і Іна Кулей, жонка зьняволенага экс-кандыдата ў прэзыдэнты А. Мілінкевіча.