Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэзыдэнту ЗША падаравалі кубак з Акрэсьціна


Ганна Соўсь, Вільня Ірына Казуліна, Ірына Красоўская, Іна Кулей і Анатоль Лябедзька сустрэліся зь віцэ-прэзыдэнтам ЗША Дзікам Чэйні.

Анатоль Лябедзька прэзэнтаваў віцэ-прэзыдэнту кубак з Акрэсьціна і сказаў, што з такога кубку п''юць цяпер гарбату Мілінкевіч і Казулін, а раней пілі каля тысячы двухсот палітычных вязьняў, арыштаваных пасьля выбараў, у тым ліку – грамадзяне Украіны, Расеі, Грузіі, Польшчы і Канады.

Паводле словаў спадара Лябедзькі, віцэ-прэзыдэнт быў вельмі ўражаны. Гэтаксама прадстаўнікі беларускай апазыцыі сустрэліся з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Юшчанкам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG