Віктар Івашкевіч сам прыйшоў у міліцыю Першамайскага раёну Менску. Там на яго склалі адміністрацыйны пратакол паводле 167 артыкулу (парушэньне парадку падчас правядзеньня масавага мерапрыемства).
У суд Віктара Івашкевіча прывезьлі спэцназаўцы. Яго завялі на другі паверх у кабінэт судзьдзі Масальскай. Міліцыянты аховы сталі на лесьвіцы і не пусьцілі на працэс журналістаў і паплечнікаў палітыка. Многія жадалі патрапіць на працэс, бо ў судовым паседжаньні ў справе Артура Фінькевіча ў гэты час абвясьцілі перапынак. Але ім дазволілі прысутнічаць толькі на абвяшчэньні прысуду.
Як толькі судзьдзя паведаміла пра 15 сутак арышту, спэцназаўцы атачылі палітыка і не далі нікому наблізіцца да яго.
Віктар Івашкевіч яшчэ перад тым, як пайсьці ў міліцыю, казаў Радыё Свабода, што не сумняецца ў арышце.
(Івашкевіч: ) “На наступны дзень пасьля Чарнобыльскага шляху мне затэлефанаваў намесьнік кіраўніка Першамайскага РАУС, які запрасіў да сябе аформіць пратакол. Ведаючы, чым гэта сканчаецца, я вырашыў у чацьвер прыйсьці й здацца ўладам — 15 сутак, як гэта было зроблена з усімі папярэднімі кіраўнікамі палітычнымі, якія ўзялі ўдзел у Чарнобыльскім шляху. Але я, адрозна ад астатніх, праявіў незаконапаслушэнства і вырашыў здавацца тады, калі мне гэта будзе зручна — а не калі ім”.
Людзі з абурэньнем успрынялі прысуд Віктару Івашкевічу. Гаворыць сябра незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Павал Бараноўскі:
(Бараноўскі: ) “Яго арыштавалі на 15 сутак за Чарнобыльскі шлях, гэта паказальна для нашых уладаў. Самае галоўнае, што абурае, — што на працэс нікога не пусьцілі, не далі да яго падысьці, і нават журналістам”.
У турме на Акрэсьціна за ўдзел у Чарнобыльскім шляху адбываюць арышты Аляксандар Мілінкевіч, Вінцук Вячорка, Сяргей Калякін, Аляксандар Бухвостаў і Зьміцер Дашкевіч. Міліцыянты чакаюць цяпер іншых выступоўцаў на мітынгу каля Акадэміі навук — Людмілу Гразнову, Віктара Карняенку, Івана Нікітчанку, Анатоля Ляўковіча. Апроч іх, у міліцыю выклікаюць Станіслава Шушкевіча — за ўдзел у першатравеньскай акцыі апазыцыі.
***
Віктар Івашкевіч неаднаразова затрымліваўся, караўся штрафамі і пазбаўленьнем волі як арганізатар і ўдзельнік апазыцыйных масавых акцыяў. У верасьні 2002 году Віктар Івашкевіч, на той час – галоўны рэдактар газэты “Рабочы”, быў прызнаны Першамайскім судом Менску вінаватым ў паклёпе на прэзыдэнта Лукашэнку і асуджаны на два гады абмежаваньня волі, гэтак званай хіміі, якую адбываў у Баранавічах.