Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцназ затрымаў каля 10 чалавек каля Першамайскага суду (фота)


Радыё Свабода У Першамайскім судзе Менску пачаўся суд над актывістам незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт" Артурам Фінькевічам. Яго абвінавачваюць у злосным хуліганстве, а таксама ў пашкоджаньні дзяржаўнай маёмасьці. Хлопца затрымалі яшчэ 31 студзеня супрацоўнікі дэпартамэнту ахову ў той момант, калі ён маляваў графіці "Мы хочам новага" і "Достал".

Камунальныя службы суму матэрыяльнай шкоды ацанілі ў 35 мільёнаў рублёў. Такім чынам , паводле камунальнікаў, каб зафарбаваць пяць літар каштуе каля 500 даляраў.

На судзе Артур Фінькевіч патлумачыў, што надпісы рабіў у часе выбарчай кампаніі на знак пратэсту супраць таго, што ў СМІ ні слова не казалася пра кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта, апроч аднаго.

(Фінькевіч: ) "Я вырашыў падраўняць шанцы кандыдатаў хаця б такім чынам. Намеру рабіць пашкоджаньня маёмасьці у мяне не было".

Адвакат настойвае на правядзеньні незалежнай экспэртызы. Артур Фінькевіч не пагаджаецца з сумай ацэнкі нанесенай шкоды.

Прадстаўнікі "Мінсктрансу", "Мінгазу" і ЖЭС''аў не прадставілі ў суд каштарыс. Судзьдзя з гэтай прычыны зрабіла ім заўвагу, што яны не падрыхтаваліся да суду належным чынам.

У той час, калі ішоў разгляд справы, каля чатырох дзясяткаў паплечнікаў "маладофронтаўцаў" правялі пікет каля будынку суду. Яны трымалі ў руках партрэты Артура Фінькевіча.

Спэцназаўцы і супрацоўнікі міліцыі Першамайскага раёну затрымалі каля дзесяці ўдзельнікаў акцыі.

Сярод затрыманых Крысьціна Шацікава, Аляксандар Рэзьнікаў, Аляксей Казулін, Юры Таўстой ды іншыя...

Цяпер судзьдзя абвясьціла некалькі хвілінаў перапынку, каб камунальныя службы прадставілі неабходныя паперы. .Тым часам на намесьніка старшыні БНФ Віктара Івашкевіча складаюць адміністрацыйны пратакол, як на заяўніка "Чарнобыльскага шляху". Яго абвінавачваюць у парушэньні грамадзкага парадку, і, праўдападобна, будуць судзіць сёньня тут жа, у Першамайскім судзе.

Падрабязнасьці з судовай залі слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.

Фотарэпартаж











Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG