Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы заклікаюць Буша да “спэцыяльных захадаў” да Беларусі


Радыё Свабода Міжнародная ліга правоў чалавека заклікала прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша зрабіць “спэцыяльныя захады” ў адказ на наступ на правы чалавека і актывістаў грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі.

“Прадстаўнікі амэрыканскай адміністрацыі павінны сачыць за крызісам у Беларусі і прадстаўляць палітычны прытулак тым грамадзянам Беларусі, якія пакідаюць сваю краіна з-за страху за сваё жыцьцё”, – заявіў кіраўнік Міжнароднай лігі правоў чалавека Робэрт Арсэнолт у сваім лісьце да прэзыдэнта ЗША.

Ліга рэкамэндуе адміністрацыі ЗША прызначыць адмысловага пасланьніка, які будзе каардынаваць кантакты з беларускай грамадзянскай супольнасьцю і міжнародныя захады, такія як увядзеньне санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў. Міжнародная ліга Правоў чалавека таксама заклікала Джорджа Буша зрабіць публічны жэст падтрымкі беларускай апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці падчас сустрэчы кіраўнікоў краінаў “вялікай васьмёркі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG