У канфэрэнцыі возьмуць удзел прэзыдэнты Літвы, Польшчы, Баўгарыі, Эстоніі, Грузіі, Латвіі, Малдовы, Румыніі, Украіны, а таксама віцэ-прэзыдэнт ЗША Рычард Чэйні і кіраўнік зьнешняй палітыкі Эўразьвязу Хаўер Саляна.
Напярэдадні прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус даў у Вільні інтэрвію карэспандэнту "Свабоды". Адказваючы на пытаньне, ці застаецца дагэтуль актуальным пэўнае разьмежаваньне паміж новымі і старымі сябрамі Эўразьвязу, Адамкус сказаў:
(Адамкус: ) "Я пакуль не магу сказаць, што гэта пытаньне вырашана. Старыя дэмакратыі ў Эўропе, некаторыя зь якіх былі вялікімі дзяржавамі некалькі стагодзьдзяў і таму цяпер адыграюць іншую ролю. І існуе пэўнае суперніцтва ідэяў і барацьба за лідэрства. Відавочна, з аднаго боку, гэта добра. Зь іншага боку, я спадзяюся, не павінна быць разьдзяляльнай мяжы паміж “новымі” і “старымі” сябрамі Зьвязу. Мы разам гаворым пра эўрапейскую супольнасьць, пра сусьветную супольнасьць, якая верыць у адны прынцыпы й ідэі. Досьвед падзелу, асабліва ў Эўропе, сягае ў 20-е стагодзьдзе. Ён павінен служыць напамінам пра трагедыі, пра ахвяры, якія прынесьлі эўрапейскія народы з-за гэтых падзелаў, што грунтаваліся на ідэалёгіі і дыктатуры. Спадзяюся, гэта адышло, і мы засвоілі гэты ўрок гісторыі".
3 траўня, напярэдадні сустрэчы палітыкаў, свой форум правялі ў Вільні маладыя лідэры новых дэмакратычных краінаў Эўропы. Адзін з пунктаў прынятай там рэзалюцыі называецца “Народ Беларусі нельга пакідаць у адзіноце”.
“Турбуючыся пра цяперашнюю сытуацыю ў аўтарытарнай Беларусі, мы выказваем салідарнасьць з моладзьдзю, якая змагаецца за мірныя перамены і свабоду ад прыгнёту, ды заклікаем міжнародную супольнасьць шукаць шляхі прадухіліць перасьлед за палітычныя перакананьні, падтрымаць грамадзянскую супольнасьць і забясьпечыць, каб парушэньні правоў чалавека не засталіся незаўважанымі”.