У пікеце бралі ўдзел сем чалавек і адбыўся ён у гарадзкім парку.
Раней у гарвыканкам была пададзена заяўка на правядзеньне шэрагу пікетаў у рамках месячніку салідарнасьці з палітзьняволенымі, але гарадзкія ўлады дазволілі іх ладзіць не каля гарадзкога палацу культуры, аб чым прасілі актывісты, а ў гарадзкім парку. Напачатку ініцыятары акцыі зьбіраліся адмовіцца ад ладжаньня пікетаў у вызначаным уладамі месцы, але сёньня ўсё ж выйшлі з плякатамі ў парк.
Паводле пікетоўцаў, у сёньняшняй сытуацыі трэба выкарыстоўваць любы шанец дзеля інфармаваньня насельніцтва, пагатоў, апошнім часам у парк завітвае даволі шмат моладзі.
Падчас акцыі распаўсюджвалася газэта “Народная Воля” ды іншыя незалежныя выданьні, а таксама зьбіраліся подпісы пад зваротам да ўладаў з патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня ўсіх палітзьняволеных.