Нагадаем, 27 красавіка пасьля правядзеньня "Чарнобыльскага шляху" яны былі пакараныя адміністрацыйным арыштам на 14 і 15 сутак.
Спадар Сэвэрын патрабуе неадкладнага і безумоўнага вызваленьня арыштаваных, а таксама ўсіх іншых палітычных зьняволеных у Беларусі.
У заяве спэцыяльнага дакладчыка ААН названыя 17 прозьвішчаў – Аляксандр Казулін, Зьміцер Дашкевіч, Мікіта Сасім, Артур Фінькевіч, Цімафей Дранчук, Мікола Астрэйка, Эніра Браніцкая, Аляксандр Шалайка, Дзяніс Нібыйка, Валер Леванеўскі, Мікола Статкевіч, Андрэй Клімаў, Мікалай Аўтуховіч, Мікалай Розумаў, Юры Радзівіл, Сяргей Ляшкевіч і Сяргей Скрабец.
Акрамя таго, Андрыян Сэвэрын патрабуе ад беларускага кіраўніцтва выказаць гатовасьць неадкладна спыніць далейшыя парушэньні правоў чалавека ў краіне і прыцягнуць вінаватых у гэтым да адказнасьці. Адмысловы дакладчык ААН патрабуе ад беларускіх уладаў запрасіць яго ў Беларусь для ажыцьцяўленьня місіі ў справе вывучэньня сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Спадар Сэвэрын таксама заклікае кіраўніцтва Беларусі распачаць дыялёг з усімі сэктарамі беларускай грамадзянскай супольнасьці, уключаючы палітычную апазыцыю, дзеля распрацоўкі паступовых крокаў для ажыцьцяўленьня рэкамэндацыяў ААН у сфэры свабоды слова і незалежнасьці судовай улады.