Разам з дачкой былога дэпутата ў пасёлак Віцьба, што ў Віцебскай вобласьці, езьдзіў колішні памочнік Сяргея Скрабца Сяргей Галаганюк:
(Галаганюк: ) “Мы ж езьдзілі да яго на кароткатэрміновае спатканьне. Далі вельмі мала часу, толькі трохі паразмаўляць. Схуднеў Скрабец моцна, са здароўем ня ўсё добра. Зразумела, што ўсе ягоныя галадоўкі бясьсьледна не праходзяць. Там асабліва не паразмаўляеш, таму што намесьнік начальніка калёніі ўвесь час стаяў над душой”.
Жонка Сяргея Скрабца, Аляксандра, таксама занепакоеная тым, што муж моцна схуднеў:
(Скрабец: ) “Мы яму пасылку адправілі: сухафрукты, тушонку, яшчэ тое-сёе, з таго, што можна. Сяргею, дарэчы, днямі дазволілі патэлефанаваць дадому, аж на пятнаццаць хвілінаў. Дык мы паразмаўлялі. Ён сказаў, што там ёсьць харчовая крама, дзе ўсё можна набыць. Абы толькі былі грошы на рахунку”.
Паводле жонкі экс-дэпутата, час ад часу да яе зьвяртаюцца сябры Сяргея. А больш за іншых дапамагае і добрым словам, і матэрыяльна, Валеры Фралоў, які ствараў у Палаце прадстаўнікоў дэпутацкую групу “Рэспубліка”.
Спадар Галаганюк цьвердзіць, што Сяргей Скрабец па-ранейшаму пільна сочыць за ўсімі палітычнымі навінамі:
(Галаганюк: ) “Ён там шмат піша, рыхтуе, мабыць, праграму далейшых дзеяньняў”.
Жонка Сяргея Скрабца згадвае, што 15 траўня будзе роўна год, як яе мужа арыштавалі. Цяпер яна дабіваецца спатканьня:
(Скрабец: ) “Сяргей запісаўся ў чаргу на спатканьне. І калі яму скажуць, што чарга ўжо падыходзіць, ён нам паведаміць лістом, у які дакладна дзень дазволена спатканьне”.
Сяргей Скрабец 14 лютага быў асуджаны на два з паловай гады зьняволеньня. Яго абвінавацілі ў выманьваньні крэдытаў у дзяржавы. Былы дэпутат лічыць прысуд помстай уладаў за апазыцыйную палітычную дзейнасьць. Сяргей Скрабец — ня першы з былых апазыцыйных дэпутатаў, якія апынуліся за кратамі. Раней былі асуджаныя дэпутаты Ўладзімер Кудзінаў, Мікалай Скутаў, двойчы — Андрэй Клімаў.