Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіча, Клімава і Севярынца трымаюць у ізаляцыі


Любоў Лунёва, Менск Міколу Статкевіча, Андрэя Клімава і Паўла Севярынца ізалявалі ў іхных спэцкамэндатурах ад 29 красавіка да 3 траўня. Ім не дазваляюць выходзіць на вуліцу.

У пакоі Міколы Статкевіча ўвесь час знаходзіцца прадстаўнік дэпартамэнту выкананьня пакараньняў. Мікола Статкевіч за арганізацыю вулічных дэманстрацый пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму ў кастрычніку 2004 году адбывае пакараньне ў Баранавічах.

Там жыве ягоны бацька. У Баранавічах пахаваная ягоная маці. Апазыцыянэр прасіў міліцыянтаў дазволіць яму наведаць могілкі на Радаўніцу, але яму адмовілі.

Мікола Статкевіч мае пры сабе мабільны тэлефон. Ён паведаміў Радыё Свабода:

(Статкевіч:) “Я казаў, што дэманстрацыя ж пройдзе першага. Другога я ўжо ня буду ўяўляць небясьпекі. Я спытаўся, ці адпусьцяць мяне на могілкі да маёй маці на Радаўніцу. Мне далі зразумець, што гэтым разам каманду атрымалі ад КДБ і мяне выпусьцяць на працу толькі ў сераду.”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG