Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцназаўцы затрымліваюць моладзь за значкі "за Свабоду"


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёну Менску затрымалі сёньня шасьцёх актывістаў незарэгістраваных моладзевых рухаў.

Аляксандра Рэзьнікава, Аляксея Казуліна, Сяргея Ількевіча, Вольгу Жураўлёву, Дзяніса Рыдзеўскага і Яўгена Шчарбакова адвезьлі ў аддзел міліцыі на вуліцы Карла Маркса.

Усе затрыманыя былі ўдзельнікамі апазыцыйных акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў часе выбарчай кампаніі. Маладыя людзі знаходзіліся гэтым разам у Аляксандраўскім сквэры каля тэатра імя Янкі Купалы. Яны лічаць, што ўвагу спэцназаўцаў прыцягнулі значкі “За Свабоду” і бел-чырвона-белыя стужкі на іхных заплечніках.

Міліцыянты ў дзяжурнай частцы склалі пратакол за дробнае хуліганства.

(Ількевіч: ) “Нас спэцназаўцы затрымалі за тое, што ў нас былі значкі. Сказалі: “Праходзьце ў аддзяленьне!” Яны называлі нас жывёламі. На нас склалі пратакол за дробнае хуліганства. Абвінавацілі нас у тым, што мы лаяліся нецэнзурнай лаянкай. Палова з нас студэнты. Не хапала нам яшчэ новых папераў на вучобе з міліцыі.”

Міліцыянты адпусьцілі затрыманых на волю пасьля таго, як тыя адмовіліся падпісаць пратаколы.

Юнакам не адказалі, ці будуць іх выклікаць у суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG