Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьпікер польскага Сэнату: Менск павінен прызнаць Анжаліку Борыс


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Маршалак польскага Сэнату Богдан Барусэвіч заявіў, што неабходнай умовай нармалізацыі польска-беларускіх дачыненьняў надалей застаецца прызнаньне афіцыйным Менскам кіраўніцтва Саюзу палякаў на Беларусі (СПБ) на чале з Анжалікай Борыс.

2 траўня ў Польшчы адзначаецца дзень Палёніі і палякаў за мяжой. Маршалак Сэнату Богдан Барусэвіч, які паводле канстытуцыі выконвае ролю апекуна польскай дыяспары, заявіў напярэдадні гэтага сьвята, што Польшча “не забылася на палякаў, якія жывуць у Беларусі і зробіць усё магчымае, каб іхныя правы не парушаліся”.

“Неабходнай умовай нармалізацыі польска-беларускіх дачыненьняў надалей застаецца прызнаньне афіцыйным Менскам кіраўніцтва СПБ на чале з Анжалікай Борыс”, – заявіў Барусэвіч.

Паводле ягоных словаў, Сэнат Польшчы вырашыў, што дапамога палякам у Беларусі – гэта найважнейшая задача. Богдан Барусэвіч заявіў, што ў часе традыцыйнага звароту да дыяспары, які будзе трансьлявацца ў аўторак а 21:05 паводле менскага часу па тэлеканале “Палёнія” зьвернецца перадусім да палякаў зь Беларусі.

Увогуле, па-за межамі 40-мільённай Польшчы жывуць цяпер каля 15 мільёнаў палякаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG