Аб 11-й гадзіне некалькі соцень чалавек сабраліся на пляцоўцы ля Акадэміі навук. Менавіта адсюль арганізатары акцыі спачатку плянавалі распачаць шэсьце да плошчы Бангалор. Аднак менскія ўлады не дазволілі мітынгу ля Акадэміі навук, і былы старшыня Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Станіслаў Шушкевіч заклікаў людзей арганізавана па ходніках прайсьці ў бок дазволенага месца збору ў парку Дружбы народаў. На гэта намесьнік начальніка аддзелу міліцыі Першамайскага раёну Ўладзімер Навідкевіч папярэдзіў Станіслава Шушкевіча пра адказнасьць за правядзеньне несанкцыянаванага мітынгу і шэсьця.
(Шушкевіч: ) “Чаму я павінен баяцца выходзіць у сваім горадзе на сваю вуліцу? Спачатку тут быў дазволены мітынг, мы чыталі толькі што паперу, якую атрымалі з гарвыканкаму. Але пасьля, калі яны ўсьвядомілі, што можа адбыцца такая зьява, як і папярэдняя акцыя, то пачалі гаварыць, што такога не павінна быць”.
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька тлумачыць адносна невялікую колькасьць удзельнікаў акцыі нязручным часам:
(Лябедзька: ) “Такое адчуваньне, што дача ўсё ж мацнейшая за беларускі рэжым. Пяць выходных дзён. Людзі ўсё ж зрабілі прыярытэтам выжываньне ўзімку. Я прыйшоў, сваю грамадзянскую пазыцыю выказаў, але, на вялікі жаль, ня сёньня вырашаецца лёс Беларусі. Ён вырашаўся ў нейкай ступені 19 сакавіка”.
Супрацоўнікі міліцыі папярэдзілі Анатоля Лябедзьку, што ён будзе затрыманы, калі возьме ўдзел у шэсьці.
А палове на дванаццатую калёна зь некалькіх соцень чалавек рушыла па ходніках у бок парку Дружбы народаў. Паступова да яе пачалі далучацца новыя людзі, і неўзабаве ў калёне ўжо крочылі больш за тысячу чалавек.
Сярод удзельнікаў шэсьця была і Іна Кулей, жонка арыштаванага на мінулым тыдні лідэра аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча. Спадарыня Іна толькі вярнулася з вуліцы Акрэсьціна, дзе даведалася, што арыштаваных Аляксандра Мілінекевіча, Аляксандра Бухвостава, Сяргея Калякіна і Вінцука Вячорку перавялі ў розныя камэры — раней іх трымалі разам.
(Кулей: ) “Пабачыць атрымалася толькі Зьмітра Дашкевіча, які, пачуўшы нашыя галасы, высунуўся ў акно. Я сёньня прыйшла на гэтую акцыю, бо гэта сьвята вясны і працы. А ў кааліцыю ўваходзяць і Партыя працы, і незалежныя прафсаюзы. Гэта проста і салідарнасьць са сваімі калегамі й сябрамі, і магчымасьць выказацца наконт кантрактнай сыстэмы, якая проста загнала людзей у рабства. Безумоўна, усе, хто сёньня прыйшлі, выказваюць абурэньне кантрактнай сыстэмай”.
І другім асноўным лёзунгам сёньняшняй акцыі быў “Свабоду палітычным зьняволеным у Беларусі”. Менавіта гэты заклік найчасьцей гучаў падчас шэсьця калёны вуліцай Сурганава.
(Людзі: ) “Свабоду! Свабоду! Свабоду! Свабоду!”
Гл.таксама У акцыі апазыцыі ўзялі ўдзел больш за тысячу чалавек Онлайн-рэпартаж зь першатравеньскай дэманстрацыі апазыцыі Фотарэпартаж зь першатравеньскай акцыі апазыцыі