Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Людзей ужо некалькі соцень; Лябедзьку папярэдзіла міліцыя


Радыё Свабода, Менск На гэты момант людзей значна паболела, цяпер іх тут некалькі сотняў. Яны прыжджаюць грамадзкім транспартам. Міліцыя папярэдзіла Анатоля Лябедзьку, што збор людзей ля Акадэміі Навук несанкцыянаваны.

На пляцоўцы перад Нацыянальнай Акадэміяй навук зьявіліся Іна Кулей, Анатоль Лябедзька, Аляксандар Дабравольскі, Станіслаў Шушкевіч. Міліцыя папярэдзіла спадара Лябедзьку, што акцыя ля Акадэміі Навук несанкцыянаваная.

Лідэр Аб''яднанай грамадзянскай партыі патлумачыў, што хуткім часам удзельнікі акцыі пойдуць ў Парк дружбы народаў на плошчы Бангалор.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG