Паводле Лукашэнкі, пасьлявыбарная сытуацыя ў Беларусі спакойная. “За дзейнага прэзыдэнта прагаласавала практычна ўсё насельніцтва, улучна з часткай таго электарату, які павінен быў прагаласаваць за апазыцыю”, – зазначыў кіраўнік Беларусі.
У сваю чаргу, Уладзімір Пуцін заявіў, што “яшчэ шмат праблем” узьнікае на шляху рэалізацыі плянаў у саюзным будаўніцтве.
Нагадаем таксама, што памочнік расейскага прэзыдэнта Сяргей Прыходзька, камэнтуючы журналістам сёньняшнюю сустрэчу Пуціна й Лукашэнкі, зазначыў, што Расею найперш цікавіць рэалізацыя Беларусьсю плянаў валютнай інтэграцыі. Спадар Прыходзька таксама паведаміў, што цэны на расейскі газ, які пастаўляецца Беларусі, павінны адпавядаць сучасным тэндэнцыям.