Фармальнай падставай для візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбург быў удзел у сьвяткаваньні 100-е гадавіны абраньня першае Дзяржаўнае думы Расеі. Але відавочна, што ехаў Лукашэнка ў Расею перадусім для таго, каб сустрэцца з Уладзімірам Пуціным.
Пасьля перамоваў з А.Лукашэнкам Уладзімір Пуцін выказаў упэўненасьць, што пасьля заканчэньня прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, праблемы, што ўзьніклі на шляху будаўніцтва саюзнае дзяржавы будуць вырашацца лягчэй. Тым часам, неафіцыйныя камэнтары з атачэньня расейскага прэзыдэнта сьведчаць, што бакі толькі зафіксавалі разыходжаньні, якія якраз і перашкаджаюць плянам інтэграцыі.
Так, адразу пасьля заканчэньня перамоваў, адзін зь сябраў расейскае дэлегацыі на ўмовах ананімнасьці распавёў журналістам, якія пытаньні былі галоўнымі пад час гутаркі Лукашэнкі і Пуціна. Па-першае, адзначыў ён, расейскі бок папярэдзіў прадстаўнікоў Беларусі, што ягоная пазыцыя ў газавым пытаньні застаецца ранейшай. Гэта значыць, што Беларусь у наступным годзе будзе атрымліваць паліва па значна большым кошце, чым цяпер.
Дарэчы, гэты кошт прыблізна ўжо вядомы: раесйскае Агенцтва газавай інфармацыі паведаміла сёньня, што на папярэдніх перамовах зь Беларусьсю канцэрн Газпрам назваў лічбу 145 даляраў за тысячу кубамэтраў – амаль у тры разы болей, чым цяпер.
Другая тэма сёньняшняе сустрэчы – гэта ўвядзеньне адзінае валюты і допуск расейскіх кампаніяў да прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў. Яшчэ напярэдадні перамоваў дарадца прэзыдэнта Расеі Сяргей Прыходзька заявіў, што Ўладзімір Пуцін жадае пачуць літаральна “як мы будзем прасоўвацца да ўвядзеньня адзінае валюты, а таксама падтрымліваць пляны прамысловае каапэрацыі”. Аднак невядома, наколькі тое, што пачуў кіраўнік Расеі, яго задаволіла – прынамсі, неафіцыйна расейкі бок прызнае, што чыніць уціск на Лукашэнку даволі складана.
Сябра расейскае дэлегацыі, які прысутнічаў на перамовах з Аляксандрам Лукашэнкам, на гэты конт зазначыў, што тэхнічна і Расея і Беларусь да ўвядзеньня адзінае валюты гатовыя, аднак гэта яшчэ нічога ня значыць, бо “Лукашэнку абралі на пяць год. У яго ёсьць мандат даверу, і ён, калі захоча, можа прымаць любыя рашэньні, у тым ліку і непапулярныя”.
Такім чынам, расейскі бок прызнае, што чарговая сустрэча прэзыдэнтаў – гэта толькі адна з чарговых спробаў лябіраваньня расейскіх эканамічных інтарэсаў, аднак, ці прынясуць яны нейкі плён – пакуль для расейскіх палітыкаў не відавочна.