Дагэтуль дэклярацыі кожнага з чыноўнікаў, які ўваходзіць у “Кадравы рэгістар кіраўніка дзяржавы” (а гэта больш за 500 чалавек), штогод абавязкова правяраліся Радай Бясьпекі. Цяпер прапануецца зрабіць гэтую працэдуру не абавязковай, а выбарачнай. Каго правяраць, а каго – не, будзе вырашаць кіраўнік адміністрацыі Прэзыдэнта.
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прагаласавалі ў першым чытаньні за гэтыя зьмены ў закон аб “Дзяржаўнай службе”. Публічна супраць выступіў толькі дэпутат Сяргей Касьцян, які заявіў, што правяраць “трэба альбо ўсіх, альбо нікога”.