Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Газ для Беларусі на 2008 год – па 200$?


Радыё Свабода Паводле ацэнак “Газпрому”, у 2008 годзе сярэднеэўрапейская цана газу складзе 300 даляраў за тысячу кубамэтраў. Пра гэта паведаміў “РИА Новости” намесьнік старшыні праўленьня кампаніі Аляксандар Мядзьведзеў.

31 сьнежня 2006 году Беларусь і Расея падпісалі пагадненьне, паводле якога цана на газ для Беларусі ў 2008 годзе складзе 67% ад сярэднеэўрапейскай. Калі разьлікі, пададзеныя Мядзьведзевым, адпавядаюць рэчаіснасьці, то Беларусі давядзецца плаціць 201 даляр за тысячу кубамэтраў. Цяпер за расейскі газ Беларусь плаціць удвая меней.

Пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў на нядаўняй прэсавай канфэрэнцыі заявіў, што цана на газ для Беларусі паводле яго меркаваньня будзе паміж 120 і 150 далярамі за тысячу кубамэтраў.

Варта прыгадаць, што ад красавіка да сьнежня летась “Газпром” дамагаўся, каб Беларусь плаціла 200 даляраў за тысячу кубамэтраў ужо ў 2007 годзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG