Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Можа, годзе быць Беларусі заходняй вотчынай Расеі?”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 5 лістапада ў розныя гады.

У “Оршанском вестнике” 1917 году за подпісам “Аршанец” можна прачытаць: “Ва ўчорашнім нумары “Оршанского вестника” я заўважыў пазнаку “дазволена рэвалюцыйнай цэнзурай”. Ня кажучы ўжо пра тое, што ўвядзеньне цэнзуры нішчыць адну з буйнейшых заваёў рэвалюцыі — свабоду друку, я жадаў бы, каб ваенна-рэвалюцыйны камітэт растлумачыў, як узгадніць цэнзуру са свабодай агітацыі ва Ўстаноўчы сход, і наагул, ці будзе дазволеная перадвыбарная агітацыя і на якіх падставах?”

На гэтым тыдні 1947 году на старонках “ЛіМу” Максім Лужанін прапануе: “Удзячныя за падказку амерыканскія паслядоўцы Чэрчыля клапоцяцца аб тым, каб паставіць яму помнік пры жыцці. Яны хочуць узвалачы на белыя скалы Дувра рыхлае пудзіла з неадменнай сігарай. А каля яго ног высечаныя з каменю лягуць пачварныя бульдогі. На наш погляд гэта не зусім кепска. А, каб не раскідаць намарна далары, помнік трэба спрасціць. Сігара хай застаецца, а на скале можна паставіць толькі бульдога. І мы, і нашы патомкі, і сыны Альбіона, і патомкі іх беспамылкова пазнаюць, хто ўвекавечаны ў гэтай фігуры”.

“Свабода” ў 1997 годзе друкуе ліст беларуса, які ваяваў у Чачэніі на баку незалежнікаў: “Я хацеў бы спытацца ў вас: можа, годзе быць Беларусі заходняй вотчынай Расеі? Час адрадзіць сваю Бацькаўшчыну і стварыць свабодную незалежную дзяржаву, дзе галоўнай каштоўнасьцю зьяўляецца чалавек! Гэты ліст напісаны не ад мяне аднаго, а ад нас — рэальнай сілы, якая можа праявіць сябе ў бліжэйшы час, калі пачнуцца тэрор і рэпрэсіі. Бачыць Алах, гэта не пустыя словы. І пакуль наша зямля не зрабілася сапраўднай Беларусьсю, я падпісваюся — Магамэд”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG