Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады перашкаджаюць рэгіянальным актывістам паехаць на Сацыяльны марш


Любоў Лунёва, Менск Ліквідатар-чарнобылец і грамадзкі актывіст Васіль Сіліверст паведаміў Радыё Свабода, што на вуліцах Калінкавічаў яго перасьледуюць невядомыя на 2 аўтамабілях.

На яго вачах яны памянялі нумары на машынах. Калі Васіль Сіліверст патэлефанаў у дзяжурную частку міліцыі і папрасіў дапамогі, то яму патлумачылі, што ў машынах знаходзяцца супрацоўнікі міліцыі, якія яго ахоўваюць. Сп.Сіліверст лічыць, што яго хочуць прэвэнтыўна затрымаць.

Цяпер Васіль Сіліверст знаходзіцца ў прыёмным пакоі Калінкавіцкага шпіталя, куды ён зьвярнуўся пасьля таго, як яму зрабілася кепска. Міліцыянты, якія суправаджалі яго да шпіталя, адразу ж пасьля гэтага зьехалі.

Таксама актывіст Андрэй Цянюта паведаміў, што да яго бацькоў наведаліся супрацоўнікі міліцыі. Яны пагражалі ім, што калі іх сын паедзе ў Менск на Сацыяльны марш, супраць яго распачнуць крымінальную справу.

Андрэй Цянюта заявіў, што гэта ёсьць цынічным і брутальным ціскам на яго бацькоў.

Аналягічная сытуацыя ў Паўла Наздры з Мазыра – да яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і таксама пагражалі прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці, калі ён будзе ўдзельнічаць у мерапрыемствах 4 лістапада.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG