“Мы ўсклалі кветкі, згадалі ў прамовах пра Вераніку, пра сытуацыю ў краіне. Тое, што забойцаў Веранікі Чаркасавай за тры гады не знайшлі, таксама ёсьць паказчыкам дрэннай сытуацыі са свабодай слова ў Беларусі”, — кажа намесьнік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.
20 кастрычніка 2004 году супрацоўніцу газэты “Салідарнасць” Вераніку Чаркасаву знайшлі забітай у яе менскай кватэры. На целе жанчыны было больш як сорак нажавых ранаў.
Сярод вэрсіяў забойства журналісткі ёсьць і зьвязаная з прафэсійнай дзейнасьцю. Вераніка Чаркасава шмат пісала пра беларускія спэцслужбы. Болей як месяц таму пракуратура прыпыніла расьсьледаваньне справы аб забойстве.
Паводле міжнароднай арганізацыі “Рэпартэры бязь межаў”, Беларусь на 151-м месцы ў сьвеце што да свабоды слова.
Ці знойдуць забойцу Веранікі Чаркасавай?, 19.10.2007 Забойцы В.Чаркасавай ня знойдзены, 28.02.2007