Шупа: Што было б, калі б БНР перамагла ў 1918 годзе?
Бабкоў: Думаю, што, як гэта ні парадаксальна, мы ня мелі б і дзясятай долі тых пазытыўных эмоцыяў, якія мы маем сёньня з нагоды БНР. Вельмі доўгі час нам распавядалі пра тое, што БНР – гэта такое нерэальнае, эфэмэрнае ўтварэньне, нейкі праект летуценьнікаў, якія спрабавалі зрабіць немагчымае. Ну, ясна, што зрабіць немагчымае немагчыма. Мы неяк з гэтым пагадзіліся і ціха зайздросьцілі сваім суседзям – літоўцам, латышам, эстонцам – у якіх гэтыя міжваенныя рэспублікі сталіся рэальнасьцю. З другога боку, калі так паглядзець на сытуацыю, то можа быць сапраўдны гераізм, сапраўдная трагедыя паўстаюць толькі тады, калі людзі спрабуюць зрабіць немагчымае. І ў гэтым сэнсе тая прыгожая ўтопія, па-свойму прыгожая казка – яна і задала тую высокую планку, дзякуючы якой беларускі праект пратрымаўся ўсё ХХ стагодзьдзе. Бо, па вялікім рахунку, усё ХХ стагодзьдзе беларускі праект быў немагчымы, ці амаль што немагчымы. І тое, што людзі, нягледзячы на гэтую непрагматычнасьць, эфэмэрнасьць, спрабавалі ўсё ж гэта ўсё рэалізаваць – гэта ў пэўным сэнсе заслуга менавіта тых летуценьнікаў, тых утапістаў, якія паверылі ў сваю ўтопію.
Шупа: Значыць, калі б БНР рэалізавалася ў 1918-м, мы б цяпер былі пазбаўленыя гэтай мары?
Бабкоў: Пазбаўленыя мары і пазбаўленыя вельмі істотнага патасу беларускага праекту.
Шупа: Як Вы сабе ўяўляеце Беларусь бяз патасу і Беларусь бяз мары?
Бабкоў: З аднаго боку, у канцы 80-х мы разьвітваліся з утопіямі і гаварылі, што пасьля вялікай утопіі камунізму мы наўрад ці яшчэ раз паспрабуем канструяваць нейкія іншыя ўтопіі, мы як бы хацелі ўліцца ў рэальнасьць. А з другога боку, у канцы 90-х раптам стала зразумела, што ўтопіі – вельмі важны канстытутыўны элемэнт чалавечага грамадзтва і чалавечай культуры наагул. Імануэль Валерштайн, адзін з самых вядомых сёньняшніх эканамістаў і сацыёлягаў, адзін з гуру сёньняшняй заходняй культуры, сьцьвердзіў, што пасьля канца камунізму галоўнай задачай інтэлектуалаў на бліжэйшых паўстагодзьдзя будзе якраз канструяваньне ўтопіяў. І вось тое, што мы маем нерэалізаваную мару – утопію БНР – гэта вельмі важна для самой культуры як сыстэмы, несупадзеньне з наяўнасьцю, штосьці, што прымушае нас здымацца з сваіх месцаў і думаць пра штосьці іншае.
Шупа: Ці няма ў вас сёньня адчуваньня, што мы – пэрсанажы нейкага літаратурнага твору, або што ўсіх нас проста нехта сьніць?
Бабкоў: Думаю, што апошнія дзесяць гадоў мы сьнім самі сябе, і мы былі не гатовыя да таго, што гэтае ўласнае сьненьне саміх сябе можа быць яшчэ большым кашмарам, чым сны іншых пра нас.
Шупа: А што адбудзецца калі мы прачнемся?
Бабкоў: Хацелася б верыць, што мы не прачнемся...
У.Ляхоўскі: Леварадыкальная БНР у 1918-м ня мела шанцаў
С.Харэўскі: “Абвяшчэньне БНР – гэта была фэерыя, гэта быў карнавал”
А.Трусаў: “БНР магла б выратаваць Эўропу”
С.Шупа: “Вось вам сытуацыя на дошцы, трэба знайсьці рашэньне, дзе бел-чырвона-белыя выйграюць”
У.Арлоў: “Сёньня пра 25 сакавіка ведаюць усе – і прыхільнікі, і ворагі”
А.Пашкевіч: “Гісторыі БНР не хапае каханьня”