“Эўраінтэграцыя – гэта пераход на эўрапейскія каштоўнасьці”
Паводле Аляксандра Мілінкевіча, рада створаная і не было ніякіх крытычных заўваг з боку ўдзельнікаў сустрэчы. Палітыкі і экспэрты будуць працаваць у чатырох кірунках. Гэта інфармацыйны, а таксама аналітычны – распрацоўка праграмаў эўрапейскай інтэграцыі Беларусі; адукацыйны для грамадзкіх лідэраў, якія змогуць кіраваць у вольнай Беларусі. І чацьверты кірунак – падтрымка альтэрнатыўнай культуры. Сярод асобаў, якія ўвайшлі ў раду, Вячаслаў Пазьняк, Людміла Гразнова, Тацяна Процька, Валянцін Акудовіч, Іван Нікітчанка, Міхал Залескі, Пётар Марцаў – усяго каля трыццаці асобаў.
Аляксандар Мілінкевіч патлумачыў:
“Гэта не арганізацыя, гэта рада. І мы будзем пашырацца, асабліва калі пачнём працаваць па кірунках. Там абмежаваньня няма. Будуць запрашацца людзі, якія жадаюць і ўмеюць.
Гэта не NGO, гэта ня партыя, гэта ня рух. Гэта група людзей, якія маюць адзіную мэту – хочуць інтэграцыі Беларусі ў Эўропу. Яны маюць велізарны інтэлектуальны і арганізацыйны патэнцыял.
Мы разумеем эўраінтэграцыю ня проста як акт уступленьня ў Эўразьвяз. Трэба імкнуцца да ўступленьня – гэта так. Але эўраінтэграцыя – гэта пераход на эўрапейскія каштоўнасьці. Гэта эўрапейскае разьвіцьцё эканомікі, сацыяльныя гарантыі і гэтак далей. Гэта каштоўнасны пераход, і яго можна рабіць нават ва ўмовах дыктатуры, а тым больш у вольнай Беларусі. Гэта працэс складаны, няпросты, і трэба аб’яднаць высілкі, каб зрабіць яго хутчэй”.
Рада эўрапейскай інтэграцыі мае распрацаваць сур’ёзныя праграмы і дакумэнты, якія тычацца эўрапейскага бачаньня Беларусі. Сёньня прынятыя за аснову палажэньне аб Радзе эўрапейскай інтэграцыі і тэкст Дэклярацыі эўрапейскага выбару Беларусі.
“Ёсьць пэрспэктывы ў гэтай структуры, калі мы адыдзем ад звычайнай беларускай рэўнасьці”
Адзін з удзельнікаў паседжаньня актывіст БСДП (Грамада), адвакат Ігар Рынкевіч сказаў:
“Я думаю, маніфэстацыя нашай праэўрапейскасьці была вельмі важнай. Было некалькі кірункаў, падзяліліся на мэтафізыкаў і тэхнолягаў. Але ўсе людзі ў прынцыпе спалучаюцца ў дзейснай працы. І, відавочна, што лідэрам гэтай рады і яе старшынём стане Аляксандар Мілінкевіч. Лічу, што ёсьць пэрспэктывы ў гэтай структуры, калі мы адыдзем ад гэтай звычайнай беларускай рэўнасьці, хто лепшы, хто манапаліст нейкай ідэі.
Мне цікавы ня толькі грамадзкі бок, але й пэўны палітычны. Бо сапраўды людзі чакаюць перамогі дэмакратычных сілаў, і калі такая структура будзе дапамагаць, набліжаць гэтую перамогу, гэта вельмі важна.
Не выключаю, што грамадзкая ініцыятыва “Беларусь – у Раду Эўропы”, якую ў свой час падтрымалі ў лютым і спадар Мілінкевіч, і спадар Казулін, і 80 вядомых грамадзкіх дзеячаў, магчыма, знойдзе канкрэтную рэалізацыю ў рамках дзейнасьці стваранай Рады эўрапейскай інтэграцыі”.
А.Мілінкевіч стварае Раду эўрапейскай інтэграцыі, 04.10.2007