“Праграму бесьперапыннага выхаваньня дзяцей і моладзі, якая навучаецца” ўхваліла кіраўніцтва Міністэрства адукацыі — і яна абавязковая для выкананьня ў школах, сярэдніх спэцыяльных і вышэйшых навучальных установах.
Мінадукацыі навучыць любіць радзіму і ўзброеныя сілы
Тыдзень таму падчас настаўніцкай канфэрэнцыі ў Магілёве праграму прэзэнтавала намесьніца міністра Тацяна Кавалёва.
Паводле чыноўніцы, сёньня ў галіне адукацыі вядзецца вялізная ідэалягічная праца: “Маладыя людзі павінны адчуваць сябе патрыётамі і грамадзянамі сваёй краіны, — сказала Кавалёва. — І робіцца гэта перадусім дзеля самога чалавека, бо пачуцьцё прыналежнасьці да роднай зямлі, гонар за краіну робяць яго шчасьлівым”.
Поўная раскладка “шчасьця для маладых” даецца ў згаданай праграме. Згодна з разьдзелам “Ідэалягічнае забесьпячэньне выхаваўчай працы”, кожная навучальная ўстанова мусіць наладзіць мерапрыемствы, скіраваныя на “выхаваньне павагі да дзяржаўных сымбаляў (герб, сьцяг, гімн), а таксама да Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь”.
Гэтаксама плянуецца стварыць інфармацыйна-прапагандысцкія групы, якія абавязаныя “інфармаваць выкладчыцкі склад і навучэнцаў у актуальных пытаньнях сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, унутранай і замежнай палітыцы Рэспублікі Беларусь”.
ЭГУ дае веды без ідэалёгіі
Пазбавіцца ад неабходнасьці выконваць ідэалягічныя цыркуляры галіновага ведамства могуць толькі навучальныя ўстановы, зьліквідаваныя на загад таго ж Міністэрства адукацыі. Як прыклад — Нацыянальны гуманітарны ліцэй, што сышоў у падпольле, ці Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт, які пасьля канфлікту з уладамі прапісаўся ў суседняй Літве.
Дэкан факультэту мастацтваў, гісторыі і культуры ЭГУ Аляксандар Калбаска кажа, што галоўная мэта любой навучальнай установы — даваць веды:
“У нас і раней у ЭГУ ідэалягічныя ўстаноўкі не функцыянавалі. Магчыма, гэта адзін з рэзонаў, чаму ЭГУ закрылі ў Беларусі. Няма гэтага і цяпер, мы не шкадуем, што незаідэалягізаваныя. Мы даем веды і прафэсію. На мой погляд, дадаўшы да гэтага нейкія маральныя якасьці, гэтая трыяда дазваляе фармаваць чалавека.
Калі дзяржава беларуская мае пэўныя палітычныя мэты, яна забясьпечвае гэта ідэалягічнымі цыркулярамі. Я ня думаю, што нам гэта трэба ў ЭГУ, хоць увогуле, тэарэтычна, любая дзяржава мусіць свае прыярытэты вызначаць. Усё залежыць ад таго, наколькі яна цывілізаваная і наколькі чалавечыя гэтыя прыярытэты”.
Між тым, як сказала ў інтэрвію БелТА намесьніца міністра адукацыі Тацяна Кавалёва, у сыстэме беларускай адукацыі вялікая ўвага сёлета надаецца “ўдасканаленьню дапаможнікаў”.
Так, у значнай ступені перапрацаваны зьмест курсу для ВНУ “Асновы ідэалёгіі беларускай дзяржавы”. Аналягічны спэцкурс будзе вывучацца і ў агульнаадукацыйных школах. “Ставіцца задача, каб гэта была ня проста фармальная інфармацыя, а значная, актуальная тэма”, — адзначыла Кавалёва.
Якія арганізацыі будуць лічыцца “пазытыўна скіраванымі”?
У адпаведнасьці з “Праграмай бесьперапыннага выхаваньня дзяцей і моладзі, якая навучаецца” усе ўстановы мусяць правесьці комплекс мерапрыемстваў дзеля “арганізацыйнай і мэтадычнай падтрымкі першасных арганізацыяў піянэрскай арганізацыі і БРСМ, іншых моладзевых аб’яднаньняў “пазытыўнай скіраванасьці”.
Экспэрты лічаць, што перакос у бок праўладных структураў аўтаматычна выводзіць за легальныя межы арганізацыі, сутнасьць якіх заўсёды можна падаць як “непазытыўную”.
Як да такой градацыі ставяцца прадстаўнікі іншых арганізацыяў?
Гаворыць кіраўнік Беларускай рэспубліканскай скаўцкай асацыяцыі Ігар Касьцевіч:
“Рэч у тым, што ў нас пазашкольная арганізацыя і лічыцца нефармальным выхаваньнем. У Беларусі як усё падзеленае? Фармальнае выхаваньне — гэта школа, нефармальнае — розныя гурткі па інтарэсах. А ў нас — нефармальнае выхаваньне, то бок, мы самі па сабе. Таму гэта яны пра сваіх гавораць. А мы спакойна сабе працуем і да палітыкі ня маем дачыненьня”.
Былы кіраўнік Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі Ўсевалад Янчэўскі лічыць, што ня трэба надаваць ідэалягічнаму складніку навучаньня залішнюю ўвагу, бо ў бальшыні выпадкаў агітмерапрыемствы маюць чыста фармальны характар:
“У цэлым, што да школы і ВНУ, я магу сказаць наступнае: фэномэн такі насамрэч ёсьць, можна казаць пра прысутнасьць ідэалёгіі ў выглядзе той жа палітінфармацыі. Але, шчыра кажучы, на практыцы ўсё гэта праводзіцца далёка ня ўсюды і не заўсёды. А шмат дзе калі і праводзяцца, то даволі павярхоўна і фармальна”.
Але досьвед паказвае, што палітыка ўсё часьцей зьяўляецца ў школьных клясах ды студэнцкіх аўдыторыях.
Нават у нацыянальных беларускіх гімназіях Менску, якія заставаліся апошнім апірышчам беларускасьці ў сыстэме дзяржаўнай адукацыі, зьявіліся прыкметы сучаснай ідэалёгіі — піянэры ды абноўленыя камсамольцы пад шыльдай БРСМ.