Выдавецтва “Радыёла-плюс” існуе на кнігавыдавецкім рынку ўжо больш за дзесяць гадоў. Кнігі майстроў слова і пачаткоўцаў, навучальныя дапаможнікі, слоўнікі, паэтычныя анталёгіі – вось той абсяг літаратуры, якая зьяўляецца на паліцах кнігарняў пад маркай выдавецтва, якім кіруе мой сёньняшні суразмоўца Ўладзімер Сіўчыкаў.
Выдавецтва “Радыёла-плюс” працуе бяз летніх вакацыяў
Міхась Скобла: “Уладзімер, лета – ня самы спрыяльны час для кнігавыдаўцоў. Але “Радыёла-плюс” працуе без летніх вакацыяў. Якімі кніжнымі навінкамі пахваліцеся?”
Уладзімер Сіўчыкаў: “Літаральна цягам апошняга месяца мы атрымалі з друкарні тры новыя кнігі. Першай назаву кнігу паэзіі Алеся Камоцкага са знакавай назвай “48”. Паэту – сорак восем гадоў, у зборніку – сорак восем вершаў, а таксама – сорак восем выдатных мастацкіх фотаздымкаў Вадзіма Грудзька. І нават памер кнігі па пэрымэтры – таксама сорак восем сантымэтраў.
Другая кніга – эпахальны твор чэскай літаратуры, гэта раман Бажэны Немцавай “Бабуля: карціны вясковага жыцьця” ў перакладзе Ніны Рашэтнікавай.
І з асаблівай радасьцю бяру ў рукі трэцюю кнігу – “Усясьветная літаратура ў беларускай прасторы” Ірыны Шаблоўскай. Гэтае выданьне перагукваецца з кнігай “Беларуская літаратура і сьвет: ад эпохі Рамантызму да нашых дзён”, якая на пачатку году выйшла ў нашым выдавецтве (яе аўтары – Лявон Баршчэўскі, Міхась Тычына і Пятро Васючэнка). На вялікі жаль, Ірына Вікенцеўна Шаблоўская сваю кнігу ў руках не пасьпела патрымаць. Чаму я бяру яе ў рукі з асблівай цеплынёй? Па-першае, аўтарка – мая ўнівэрсытэцкая выкладчыца. Па-другое, кніга выдадзеная на ахвяраваньні калег і вучняў Ірыны Шаблоўскай. Прыемна, што ў наш жорсткі й прагматычны час людзі здольныя на дабрачынныя ўчынкі”.
“Беларускія выдаўцы й пісьменьнікі ў сваёй краіне апынуліся ў становішчы persona non grata”
Скобла: “Блукаючы ў сеціве, я неяк на настаўніцкім сайце прачытаў вашу рэкляму: “Прапануем творчыя сустрэчы з літаратарамі, выдаўцамі й бардамі, адкрытыя ўрокі й прэзэнтацыі новых кніг”. Ці часта вас запрашаюць у школы, а калі запрашаюць, то з кім і з чым?”
Сіўчыкаў: “Хутчэй даводзіцца праяўляць ініцыятыву самім, і вось прыгаданая вамі абвестка – адна з праяваў гэтай ініцыятывы. Сустрэчы ладзяцца празь нейкія асабістыя знаёмствы. Напрыклад, цяжка адмовіць нараджэнцу Жодзіна, калі я зьвяртаюся да дырэктаркі гарадзкой бібліятэкі. І ня проста зьвяртаюся, а прывожу пакункі кніг і папаўняю іхнія нішчымныя бібліятэчныя фонды. Была вельмі прыемная сустрэча ў адзінай у Беларусі жаночай гімназіі (калісьці гэта была Жодзінская СШ №3). Выступалі мы і ў Заслаўі з Андрэем Хадановічам і Лявонам Баршчэўскім. Апрача школаў даводзіцца бываць у бібліятэках, суполках ТБМ, часам сустрэчы адбываюцца й на прыватных кватэрах. Падчас апошняй паездкі з Алесем Марачкіным і Леанідам Драньком-Майсюком у Слуцк у самы апошні момант мясцовая мастацкая галерэя адмовіла ў залі. Нават прычыны не патлумачылі, не было гаворкі, што “труба пацякла” ці “няма электрычнасьці”. Проста беларускія пісьменьнікі й выдаўцы ў сваёй краіне – persona non grata”.
“У Беларусі існуе дэфіцыт якаснай дзіцячай кнігі”
Скобла: “Радыёла-плюс” займаецца й выданьнем дзіцячай літаратуры. Колькі гадоў таму ўлады ліквідавалі выдавецтва “Юнацтва”, якое спэцыялізавалася толькі на дзіцячай кнізе. Ці могуць прыватныя выдавецтвы (хай сабе ўсе разам) замяніць “Юнацтва”?
Сіўчыкаў: “Дзяржаўнае выдавецтва, якое мела сталае фінансавае палсілкаваньне, замяніць немагчыма. Дзіцячая кніга – вельмі дарагая вытворчасьць, таму дэфіцыт дзіцячай кнігі ў нас сапраўды мае месца. Я ў гэтым пераконваюся кожнага разу, калі па суседзтве рэгулярна заходжу ў “Акадэмкнігу”. І мне дзяўчаткі, якія там працуюць, скардзяцца на недахоп якаснай беларускай дзіцячай кнігі”.
Скобла: “Ну, добра. Закрылі “Юнацтва”, вы ж павінны толькі радавацца –зьнішчаны ваш магутны канкурэнт...”
Сіўчыкаў: “Няма чаму тут радавацца. Таму што, з аднаго боку, я – выдавец-прафэсіянал, а, з другога боку, я – грамадзянін, бацька сваіх дзяцей. І мне хочацца, каб яны мелі прыгожую, якасную кнігу. Чаму беларускія дзеці павінны быць абдзеленыя ў параўнаньні з чэскімі, польскімі ці славацкімі дзецьмі? Не, “Юнацтва” ні “Рыдыёла-плюс”, ні нейкае іншае выдавецтва не заменяць. Хоць і мы не сядзім склаўшы рукі. У мяне на рабочым стале ляжыць рукапіс пад назвай “Выпаў грук у грому з рук” Рыгора Барадуліна. Зь ім мы супрацоўнічаем даўно. Думаю, што “наш” зборнік выбраных твораў Барадуліна “Руны Перуновы” не прайшоў незаўважаным міма аматараў прыгожага пісьменства”.
“Замежныя калегі адносінаў беларускай дзяржавы да дзяцей не разумелі”
Скобла: “Я ведаю, што вы сёлета былі на сэмінары выдаўцоў дзіцячай літаратуры, які праходзіў у Швэцыі. Чым чужаземны выдавецкі досьвед можа быць карысны выдаўцам беларускім?”
Сіўчыкаў: “Я ўдакладню, гэта быў сэмінар з больш шырокай тэматыкай, прысьвечаны ўвогуле дзіцячай культуры. Адбываўся ён на швэдзкай высьпе Готлянд у горадзе Вісбі. Сэмінар быў вельмі прадстаўнічы, у ім бралі ўдзел усе краіны Балтыйскага рэгіёну, Польшча, Беларусь, Украіна, Расея, асобна былі прадстаўленыя Калінінградзкая вобласьць і Масква. Які досьвед можа быць карысным для нас? Палякі прыдумалі выдатную акцыю. Штодзень у кожнай сям’і бацькі дваццаць хвілінаў павінны чытаць дзецям услых. Ня шкодзіла б гэта пераняць і нам. Уявіце сабе інтымную сямейную абстаноўку, двое дзетак, а бацька ці маці чытаюць ім “Чортаў скарб” Уладзімера Караткевіча ці “Беларускія народныя казкі”. Чым можна замяніць такое чытаньне ў сэнсе выхаваньня?
На сэмінары давялося выступаць і мне. Я прывёў некаторыя факты з беларускага жыцьця, без камэнтароў, толькі факты. Кажу: мая першая кніжка “Гульня ў тастамэнт” выйшла ў дзіцячым выдавецтве “Юнацтва”. Цяпер яго няма. Я шэсць гадоў працаваў у часопісе “Бярозка”. Цяпер “Бярозкі” як часопіса для падлеткаў, літаратурнага часопіса, таксама няма, ёсьць нейкі маленькі дадатак да газэты “Переходный возраст”... Мае замежныя калегі, а гэта былі ня толькі выдаўцы, проста ніякавелі, не маглі даць веры: як у дзяржаве можа быць такое стаўленьне да дзяцей, да іх выхаваньня?”
“Нашы бібліятэкі знаходзяцца проста ў адчайным становішчы”
Скобла: “Давайце трохі пагаворым і пра дарослую літаратуру, пра нашу клясыку. У 1970-я гады выходзіў Збор твораў Якуба Коласа ў 14 тамах. Наклад быў – 18 000 асобнікаў. Сёлета выдавецтва “Беларуская навука” (хвала яму!) распачало выпуск Збору твораў Коласа ў 20 тамах. Але наклад усяго – 1 500 асобнікаў. Дык няўжо за прамінулы час колькасьць беларускамоўных чытачоў скарацілася ў дванаццаць разоў?”
Сіўчыкаў: “Скарацілася ня колькасьць чытачоў, кардынальна зьмяніліся адносіны дзяржавы да беларускай культуры. У Беларусі блізу адзінаццаці тысяч бібліятэк (гэта калі браць усе разам: школьныя, гарадзкія, сельскія, ведамасныя). І што, ня ў кожнай зь іх патрэбныя творы Якуба Коласа? Нашы бібліятэкі проста ў адчайным становішчы. Я часам бываю ў бібліятэцы сваёй роднай мастацкай вучэльні, дзе працуе загадчыцай Лора Паўлаўна. Прыношу кнігі (дапаможнікі, слоўнікі, мастацкія альбомы), а ў яе сьлёзы на вачах. Яна кажа, што за пятнаццаць апошніх гадоў (!) бібліятэка сталічнай мастацкай вучэльні ні рубля не атрымала на папаўненьне кніжных фондаў”.
Скобла: “Дык для каго вы працуеце?”
Сіўчыкаў: “Паміраць зьбірайся, а жыта сей. Давайце згадаем, як падчас нашага студэнцтва адзначаліся юбілеі нашых клясыкаў. У Вязынку было немагчыма даехаць, усе электрычкі ішлі перапоўненыя, на радзіме Купалы зьбіраліся дзясяткі тысяч людзей. Сёньня афіцыйная прапаганда раскажа хутчэй пра якую-небудзь “лінію Сталіна”, чым пра юбілей Янкі Брыля ці Пімена Панчанкі”.
“Выданьне “Інтымнага дзёньніка” Багдановіча – не падман, а ўдалы маркетынгавы ход”
Скобла: “Крый Божа дажыць нам да юбілею “лініі Сталіна”... Вы ў сваім выдавецтве выдалі прыгожы том Максіма Багдановіча. Прычым пад інтрыгоўнай назвай “Інтымны дзёньнік”. А перад гэтым распаўсюдзілі інфармацыю, што ў кнізе будзе нарэшце апублікаваны патаемны дзёньнік Багдановіча. І вось зацікаўлены чытач бяжыць у кнігарню, верачы вам як выдаўцу, купляе кнігу, дома разгортвае – а дзёньніка там няма. Я разумею выдавецкі піяр, але ж не на падмане ён павінен рабіцца!”
Сіўчыкаў: “Лічу, што тут аніякага падману няма, таму што ў Багдановіча няма твору пад назвай “Інтымны дзёньнік”. Ёсьць нейкі міт, ёсьць нейкая легенда. Інтымны дзёньнік Максіма Багдановіча – гэта запісы паэта пра ягоны курортны раман, пра адносіны з загадкавай жанчынай Клавай. Увесь дзёньнік – гэта некалькі аркушаў, якія захоўваюцца ў Музэі Максіма Багдановіча й рэдка каму паказваюцца. Гэтыя аркушы да канца так і не прачытаныя, нягледзячы на тое, што зь імі працавалі экспэрты-графолягі. Тэкст прачытаны фрагмэнтарна, шмат чаго ўжо ня ўдасца аднавіць. Я ня думаю, што ў выпадку з кнігай Багдановіча быў вялікі падман. Хутчэй гэта ўдалы маркетынгавы ход, выкарыстаньне легенды ў якасьці брэнду”.
“Факсіміле часопісу “Ўзвышша” мы выдадзім і без падаткавых ільготаў”
Скобла: “Ужо гэтай восеньню беларускія дэпутаты зьбіраюцца прыняць закон па беларускім правапісе. А які закон патрэбен у кнігавыданьні? Ці тут усё ладна, і ніякія заканадаўчыя акты не патрэбныя?”
Сіўчыкаў: “Добра было б вярнуцца да практыкі падаткавых зьніжак пры выданьні дзіцячай і беларускамоўнай літаратуры. Гадоў пяць таму гэтыя зьніжкі адмянілі, і таму ў нас у айчынным кнігавыданьні назіраецца пэўны заняпад. Але я гляджу ў будучыню з аптымізмам. Нават без падаткавых ільготаў “Радыёла-плюс” найбліжэйшым часам выдасьць дзьве вартасныя кнігі: біяграфію заснавальніка Жодзіна Багуслава Радзівіла (цяпер яна перакладаецца з польскай мовы) і факсіміле першага нумару часопісу “Ўзвышша”, які выйшаў у 1927 годзе, роўна семдзесят гадоў таму”.
Сувязь з аўтарам перадачы: m.skobla@tut.by