Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дазвольныя штампы на выезд будуць адмененыя з 1 студзеня 2008 году


Радыё Свабода Пра гэта заявіў сёньня старшыня Дзяржкамітэту памежных войскаў Беларусі Ігар Рачкоўскі пад час онлайн-канфэрэнцыі на сайце Беларускага тэлебачаньня. Ён спаслаўся на адпаведнае рашэньне Канстытуцыйнага суду.

Рачкоўскі падкрэсьліў, што для яго скасаваньня трэба правесьці поўную аўтаматызацыю ўсіх пунктаў пропуску. З 59 такіх пунктаў аўтаматызавана 39. Ён таксама паведаміў, што для грамадзянаў Беларусі будзе адменены і штамп з датай, які ставіцца пры перасячэньні мяжы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG