Аляксандар Лукашэнка заявіў, што тэракт 11 красавіка ў менскім мэтро раскрыты, і загадаў узнагародзіць усіх, хто шукаў злачынцаў і змагаўся з наступствамі тэракту.
Сэнсацыйную заяву пра тое, што тэракт ужо раскрыты, Аляксандар Лукашэнка зрабіў у першай палове дня на нарадзе зь сілавікамі ў сваёй адміністрацыі. Выступ Лукашэнкі запісваўся тэлебачаньнем і кожную гадзіну пракручваецца ў выпусках навінаў на дзяржаўных тэлеканалах. Аляксандар Лукашэнка гаварыў па напісаным тэксьце, адыходзячы ад яго толькі дзеля невялікіх рэплік:
«Сёньня а 5-й раніцы злачынства было раскрыта. Чэкістам і міліцыі спатрэбіліся ўсяго толькі суткі, каб учора ў 21:00 правесьці бліскучую апэрацыю і бяз шуму, стрэлаў і траскатні затрымаць выканаўцаў. Сёньня а 5-й раніцы яны далі свае паказаньні. Галоўнае, мы ўжо ведаем, хто і як выканаў гэты тэракт, пакуль толькі невядома, зь якой мэтай. Але і гэта хутка стане вядома, і гэта на сёньня наша галоўная задача», — сказаў Аляксандар Лукашэнка. Паводле яго, на сумленьні злоўленых тэрарыстаў — выбухі ў Віцебску ў 2005 годзе і ў Менску 4 ліпеня 2008 году. Прозьвішчы затрыманых Лукашэнка не назваў, а толькі паведаміў, што яны працавалі ў звычайных працоўных калектывах «хто токарам, хто сьлесарам». Лукашэнка ня даў веры, што ў кіраўнікоў прадпрыемстваў, дзе яны працавалі, не ўзьнікала сумненьняў наконт гэтых людзей. «У такіх людзей заўсёды ёсьць анамальныя адхіленьні, іх трэба было бачыць», — перакананы Лукашэнка.
Аляксандар Лукашэнка падзякаваў тым, хто раскрыў злачынства, і загадаў ня толькі ўзнагародзіць іх, але і паклапаціцца пра вырашэньне іхніх бытавых праблемаў:
«Тых, хто садзейнічаў у раскрыцьці злачынстваў. Трэба ўнесьці прапанову аб матэрыяльнай падтрымцы гэтых людзей. Ад грашовых выплат да вырашэньня кватэрных пытаньняў».
Аляксандар Лукашэнка загадаў кіраўнікам сілавых ведамстваў цягам месяца распрацаваць сыстэму захадаў бясьпекі, каб не дапусьціць паўтарэньня таго, што здарылася 11 красавіка. У тым лікукіраўнік дзяржавы даручыў дапытаць апазыцыйных палітыкаў у сувязі з тэрактам. «Усіх прыцягнуць і дапытаць, нягледзячы ні на якую дэмакратыю», — сказаў Лукашэнка.
Паводле Аляксандра Лукашэнкі, людзі, якія прызналіся ў тэракце, былі арыштаваныя а 21 гадзіне вечара 12 красавіка. Як гэта адбілася на сьледзтве?
Калі меркаваць паводле афіцыйных крыніц, праца сьледчых не спынялася і 13 красавіка, калі злачынства ўжо было раскрытае. Так, у ноч на 13 красавіка ў Менск прыбылі 7 адмыслоўцаў у галіне антытэрору з Ізраілю. БЕЛТА паведаміла, што з аэрапорту яны адразу паехалі аглядаць месца тэракту. Паведамілі таксама, што яшчэ чакаецца прыезд адмыслоўцаў са Сьледчага камітэту Расеі. У Менску з 12 красавіка ўжо працавалі прадстаўнікі ФСБ Расеі.
Карэспандэнт «Свабоды» патэлефанаваў у пракуратуру, дзе вядзецца сьледзтва, каб параўнаць інфармацыю, якую агучыў пра арыштаваных Аляксандар Лукашэнка, з той, якую 13 красавіка ў першай палове дня паведаміў мэдыям кіраўнік сьледчай групы Андрэй Швед. Кіраўнік прэсавай службы пракуратуры Пётар Кісялёў удакладняльнай інфармацыі пра магчымых тэрарыстаў ня даў:
Карэспандэнт: «Швед казаў пра затрыманых падазроных у справе тэракту. Гэта тыя самыя, пра каго кажа Лукашэнка?».
Кісялёў: «Швед не расшыфроўваў. Сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ён сказаў, што ня будзе называць колькасьць і гэтак далей. У інтарэсах сьледзтва».
Карэспандэнт: «І прозьвішчы не называюць?»
Кісялёў: «Не, вядома!».
Карэспандэнт: «Але ж Лукашэнка ўжо сказаў, што прызналіся».
Кісялёў: «Ну, ня ведаю. Я як усе, вось зараз гляджу, слухаю. Што мне даводзяць, тое я кажу, што не даводзяць, не кажу.»
Карэспандэнт: «А паводле пракуратуры сапраўды яны прызналіся і ў выбухах у Віцебску ды ў Менску на Дзень незалежнасьці?».
Кісялёў: «Не, ня ведаю. Швед гэтага не казаў і не даводзіў».
Сэнсацыйную заяву пра тое, што тэракт ужо раскрыты, Аляксандар Лукашэнка зрабіў у першай палове дня на нарадзе зь сілавікамі ў сваёй адміністрацыі. Выступ Лукашэнкі запісваўся тэлебачаньнем і кожную гадзіну пракручваецца ў выпусках навінаў на дзяржаўных тэлеканалах. Аляксандар Лукашэнка гаварыў па напісаным тэксьце, адыходзячы ад яго толькі дзеля невялікіх рэплік:
«Сёньня а 5-й раніцы злачынства было раскрыта. Чэкістам і міліцыі спатрэбіліся ўсяго толькі суткі, каб учора ў 21:00 правесьці бліскучую апэрацыю і бяз шуму, стрэлаў і траскатні затрымаць выканаўцаў. Сёньня а 5-й раніцы яны далі свае паказаньні. Галоўнае, мы ўжо ведаем, хто і як выканаў гэты тэракт, пакуль толькі невядома, зь якой мэтай. Але і гэта хутка стане вядома, і гэта на сёньня наша галоўная задача», — сказаў Аляксандар Лукашэнка. Паводле яго, на сумленьні злоўленых тэрарыстаў — выбухі ў Віцебску ў 2005 годзе і ў Менску 4 ліпеня 2008 году. Прозьвішчы затрыманых Лукашэнка не назваў, а толькі паведаміў, што яны працавалі ў звычайных працоўных калектывах «хто токарам, хто сьлесарам». Лукашэнка ня даў веры, што ў кіраўнікоў прадпрыемстваў, дзе яны працавалі, не ўзьнікала сумненьняў наконт гэтых людзей. «У такіх людзей заўсёды ёсьць анамальныя адхіленьні, іх трэба было бачыць», — перакананы Лукашэнка.
Аляксандар Лукашэнка падзякаваў тым, хто раскрыў злачынства, і загадаў ня толькі ўзнагародзіць іх, але і паклапаціцца пра вырашэньне іхніх бытавых праблемаў:
«Тых, хто садзейнічаў у раскрыцьці злачынстваў. Трэба ўнесьці прапанову аб матэрыяльнай падтрымцы гэтых людзей. Ад грашовых выплат да вырашэньня кватэрных пытаньняў».
Аляксандар Лукашэнка загадаў кіраўнікам сілавых ведамстваў цягам месяца распрацаваць сыстэму захадаў бясьпекі, каб не дапусьціць паўтарэньня таго, што здарылася 11 красавіка. У тым ліку
Усіх прыцягнуць і дапытаць, нягледзячы ні на якую дэмакратыю.