Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Time: "Пасьля выбуху беларускі тыран пачаў закручваць гайкі"


Артыкул Саймана Шустэра пад такой назвай зьявіўся ў апошнім нумары амэрыканскага тыднёвіка Time. Падаем пераклад фрагмэнтаў артыкулу.

У панядзелак увечары, наведаўшы месца выбуху ў менскім мэтро, дзе загінула 12 чалавек, аўтарытарны прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка раскінуў сетку падазрэньня як мага далей і шырэй. Бомба, якая выбухнула ў той вечар на люднай плятформе, магла быць «падарункам з-за мяжы» або магла быць узятая з вайсковых складаў, сказаў ён кіраўнікам сілавых ведамстваў. Кожны, хто мае зброю, мусіць быць правераны і кожны, хто «зацікаўлены ў парушэньні спакою», будзе лічыцца падазраваным. Для беларускай палітычнай апазыцыі гэта азначае адно: сядзець і не высоўвацца.

І гэта менавіта тое, што Лукашэнку падабаецца. Ужо месяц Беларусь балянсуе на мяжы эканамічнага каляпсу, цэны растуць, узьнікае дэфіцыт прадуктаў,
Для апазыцыі гэта азначае адно: сядзець і не высоўвацца.
у паветры вісіць пагроза дэвальвацыі беларускай валюты. У дадатак да ўсяго грамадзтва ўсё яшчэ ўзрушанае кароткім сьнежаньскім бунтам, калі дзясяткі тысячаў чалавек пратэставалі супраць пераабраньня Лукашэнкі, што скончылася жорсткімі палітычнымі рэпрэсіямі, якія Беларусь – дый Эўропа наагул – ня бачыла ўжо шмат гадоў.

[...]

Менскі палітоляг Аляксандар Класкоўскі зазначае, што «тэракт ня мае ніякага сэнсу, асабліва для ўладаў. Але пасьля таго, як ён адбыўся, гэта добрая зачэпка для закручваньня ўсіх гаек».

І гэта больш-менш тое, што Лукашэнка ў панядзелак увечары даручыў зрабіць сілавікам. Наведаўшы з шасьцігадовым сынам Мікалаем месца выбуху са сьлядамі крыві, прэзыдэнт загадаў ім «максымальна ўзмацніць захады бясьпекі... думаю, людзі нас зразумеюць».

На другі дзень трое жыхароў Менску былі затрыманыя за пашырэньне «непраўдзівых чутак»
Гэта скончыцца нечым накшталт Паўночнай Карэі.
у сацыяльных сетках, і яшчэ дзесяць расшукваліся міліцыяй. Пра гэта паведаміла агенцтва Інтэрфакс, спасылаючыся на крыніцу ў Радзе бясьпекі Беларусі.

«Выглядае, што яны рухаюцца да савецкага ідэалу, - кажа маскоўскі палітоляг Дзьмітры Арэшкін. - Усе мусяць сядзець ціха, баяцца ўсяго і есьці чорны хлеб, які даў ім пасланы Богам кіраўнік. Гэта скончыцца нечым накшталт Паўночнай Карэі».

Беларусь рухаецца ў гэтым кірунку ўжо ад сьнежня. У 2008-2010 гадах назіралася кароткая эпоха разрадкі ў дачыненьнях з Эўропай, падчас якой Лукашэнка праводзіў трошкі мякчэйшую палітыку ў дачыненьні да апазыцыі. Але пасьля нядаўніх рэпрэсіяў ЗША і Эўразьвяз зноў увялі супраць Менску санкцыі, і ў Беларусь вярнулася атмасфэра страху.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG