Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фядута на волі


Аляксандар Фядута
Аляксандар Фядута
Аляксандра Фядуту выпусьцілі пад падпіску пра нявыезд. Яго былі затрымалі 20 сьнежня і трымалі ў турме КДБ больш як тры месяцы.

Яго жонка Марына паведаміла "Свабодзе", што Аляксандар Фядута схуднеў кіляграмаў на пятнаццаць, сам «вусаты як таракан», але задаволены. Яна таксама перадала просьбу Аляксандра Фядуты не турбаваць яго два дні:

«Ён выглядае пастрайнеўшым, зь вялікімі вусамі, як у таракана... Ой, я яшчэ й не пасьпела яго ліцазрэць, ён ужо ў ваннай. Скінулі ўсе брудныя рэчы і кінулі на балькон.

Пакуль яшчэ нічога не распавядаў, мы пра гэта яшчэ нават не размаўлялі. Ён толькі з 20.07 у хаце — колькі ж ён тут прабыў, яго толькі прывезьлі 20 мінут назад.

Я прыйшла ў хату, а мне патэлефанавалі і сказалі: «Марына Ўладзіміраўна, ці будзеце вы дома?» Я сказала: «Так, я ўжо прыйшла дахаты». Уся мокрая, бо быў дождж. Мне сказалі: «Чакайце, калі ласка, нешта здарылася, вам будзе прыемна. Во і ўсё. Ну, я, канешне, здагадалася.

Сёньня ён ні з кім гаварыць ня будзе, трэба прыйсьці чалавеку ў сябе».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG