Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вочная стаўка паміж Фядутам і Вазьняком


Гэта сьледчае дзеяньне адбылося ўчора. Пра дэталі Сяргей Вазьняк, адзін з кіраўнікоў кампаніі "Гавары праўду" паведаміў "Народнай волі".

"Пасьля таго, як мерапрыемства скончылася, Фядута сказаў мне, што напісаў пасьвячэньне палітоляу Святлане Навумавай. Вершы нарадзіліся ў яго адразу, як толькі Аляксандр Іосіфавіч даведаўся пра яе сьмерць. На жаль, перадаць іх мне ён ня змог. Гэта забаронена".

Паводле Сяргея Вазьняка, вонкава Аляксандр Фядута выглядае нядрэнна.

"Для чалавека, які столькі часу правёў у СІЗА КДБ, пры ўсіх яго складанасьцях са здароўем, выглядае ён нармальна, — адзначае Вазняк. — Учора нават здолеў жартаваць. Ну і, як заўсёды, цалаваў ручкі дамам-адвакатам…"
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG