Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2024 годзе BySol сабраў для беларускіх добраахвотнікаў амаль 83 тысяч эўра


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

82.827 эўра для беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне сабраў у 2024 годзе фонд салідарнасьці BySol.

Як адзначаецца ў тэлеграм-канале арганізацыі, усяго на гэтыя мэты быў адкрыты 21 збор сродкаў, за кошт ахвяраваньняў было назапашана 58.827 эўра. «Гэта зборы на лячэньне і рэабілітацыю, а таксама на куплю тэхнікі, якая ратуе жыцьці», — гаворыцца ў паведамленьні.

Акрамя гэтага, «аказана дапамога ў прамых закупках» для добраахвотнікаў, для гэтага была атрымана «падтрымка партнэраў» на суму 24 тыс. эўра, адзначылі ў BySol.

27 сьнежня фонд паведаміў, што сёлета ім быў адкрыты 251 пэрсанальны збор «для пацярпелых ад тэрору».

«Нам разам удалося сабраць 619.363 эўра на дапамогу людзям. Усе гэтыя грошы патрапілі адрасатам. Фонд не бярэ ніякіх правізій або працэнта ад дапамогі на зборах», — падкрэсьлівалася ў публікацыі.

Фонд BySol дзейнічае з 2020 года. Акрамя збору ахвяраваньняў для пацярпелых ад рэпрэсій і добраахвотнікаў, займаецца эвакуацыяй беларусаў, якія знаходзяцца ў небясьпецы, дапамагае палітвязьням і іх сем’ям, а таксама вызваленым у адаптацыі ў новай краіне. Прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваньнем». У дачыненьні да сузаснавальніка фону Андрэя Стрыжака ў Беларусі распачата некалькі крымінальных спраў, вядзецца спецвытворчасьць.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG