24 верасьня перапісалі лякальныя максымумы ў 23 гарадах, уключаючы Менск. Гарачэй за ўсё было на мэтэастанцыі «Палеская» ў Лунінецкім раёне — 27,8 градуса (26,7 у 2015 годзе). Абсалютны экстрэмум дня для ўсёй краіны выстаяў (29,2 градуса ў Гомлі ў 2015-м).
У сталіцы паветра прагрэлася да 26,6 градуса. Ранейшы рэкорд пратрымаўся дзевяць гадоў (25,9).
На астатніх станцыях перакрытыя таксама ў асноўным экстрэмумы 2015 году, у тым ліку ў Берасьці — 25,9 (25,3) і Горадні — 25,7 (25,4).
Рэкорды зарэгістраваныя ў Лельчыцах — 27,6 (27,2 у 2023 годзе), Клічаве — 27,3 (27,2 у 2015-м), Івацэвічах — 26,8 (25 у 2015-м), Слуцку — 26,8 (25,7 у 2015-м), Бабруйску — 26,8 (26,2 у 2015-м), Ганцавічах — 26,7 (25,4 у 2015-м), Пружанах — 26,5 (26,3 у 2015-м), Мар’інай Горцы — 26,4 (26,2 у 2015-м), Бярэзані — 26,3 (25,6 у 2015-м), Ваўкавыску — 26,2 (25,2 у 2015-м), Стоўпцах — 25,9 (24 у 2015-м), Баранавічах — 25,7 (23,8 у 2006-м), Высокім — 25,7 (25,1 у 2015-м), Шаркаўшчыне — 25,2 (24,5 у 2015-м), Сяньне — 25,1 (22,8 у 2020-м).
Ніжэй за 25 градусаў, але таксама з рэкордамі, было ў Лепелі — 24,8 (22,5 у 1963-м і 2020-м), Наваградку — 24,3 (23,5 у 2015-м), Вілейцы — 23,8 (23,7 у 2015-м) і Езярышчы — 23,9 (21,5 у 1989-м).
Паводле падлікаў «Позірку», у жніўні і з пачатку верасьня перапісана 270 рэкордаў (адпаведна 84 і 186).
Падчас цяперашняй хвалі вельмі цёплага надвор’я перапісалі 194 максымумы (з 30 жніўня).
На 25–27 верасьня Белгідрамэт прагназуе захаваньне вельмі цёплага надвор’я. 25 верасня чакаецца да 28 градусаў пры рэкордзе дня 28,2 (у 2015 годзе ў Гомлі).
Форум