За апошнія паўмесяца колькасьць тэмпэратурных рэкордаў, зафіксаваных на беларускіх метэастанцыях, дасягнула 90, сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамэту.
Тэмпературны рэкорд амаль 80-гадовай даўніны перакрыты ў Менску 14 верасьня. Мінулым днём паветра ў сталіцы прагрэлася да 26,7 градуса. Ранейшы максымум трымаўся з 1947 году (25,6).
Усяго 14 верасьня рэкорды дня перапісаныя на 20 метэастанцыях, у тым ліку ў двух абласных цэнтрах — Гомлі, які стаўся найцяплейшым месцам у краіне з тэмпэратурай 28,2 градуса (27,5 у 1994 годзе), і Магілёве, дзе тэмпэратура дасягнула 27,1 градуса (26,3 у 1955-м).
Новыя экстрэмумы зафіксаваныя ў Клічаве — 27,1 (24,7 у 2014-м), Бярэзіне — 27 (23,8 у 2010-м), Барысаве — 26,9 (26 у 1955-м), Касьцюковічах — 26,9 (26,7 у 1994-м), Стоўбцах — 26,4 (24,2 у 1995-м), Бабруйску — 26,4 (26,3 у 1955-м), Горках — 26,2 (25,6 у 1955-м), Мсьціславе — 25,8 (22,9 у 2012-м), Сяньне — 25,7 (22,9 у 2010-м).
Ніжэй за 25 градусаў, але таксама з рэкордамі было ў Бярэзінскім запаведніку — 24,9 (23,6 у 2010-м), Оршы — 24,8 (22,5 у 2010-м), Езярышчы — 24,6 (22 у 2010-м), Ашмянах — 24,4 (21,6 у 2006-м), Нарачы — 24,3 (22,4 у 2010-м), Валожыне — 24,2 (22,1 у 1995-м), Лынтупах — 23,6 (22,1 у 2006-м) і Докшыцах — 23,5 (22,4 у 2010-м).
Паводле прагнозаў Белгідрамэту, да 16 верасьня ў Беларусі захаваецца сьпякота і максымальная тэмпэратура па-ранейшаму будзе знаходзіцца паблізу 30-градуснай адзнакі.
Форум