Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два кітайцы, захопленыя Ўкраінай у палон, расказалі, як апынуліся на лініі фронту


Грамадзяне Кітая Ван Гуанцзюнь і Чжан Рэнба, захопленыя украінскімі вайскоўцамі ў палон, падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве
Грамадзяне Кітая Ван Гуанцзюнь і Чжан Рэнба, захопленыя украінскімі вайскоўцамі ў палон, падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве

Абодва запэўніваюць, што не чакалі ад расейцаў, зь якімі падпісвалі кантракты, адпраўкі на перадавую. Пра гэта яны расказалі на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве.

Два палонныя грамадзяне Кітая — Ван Гуанцзюнь і Чжан Рэнба запэўніваюць, што не чакалі апынуцца ў зоне баявых дзеяньняў ва Ўкраіне.

Ван меў працу ў Кітаі, але «страціў яе ў час пандэміі каранавірусу і шукаў новы варыянт». Спачатку ён дамаўляўся з расейскім рэкрутэрам на працу рэабілітоляга для параненых вайскоўцаў, а потым, як сам запэўнівае, «трапіў у войска, і ў яго не было выбару», перадае ягоныя словы Українська правда.

Ван прыбыў у Маскву 5 лютага 2025 году, пасьля чаго прайшоў пяцідзённае навучаньне, а потым, у прыватнасьці ў Растове, чакаў сваю адпраўку на фронт. Патрапіў на перадавую 1 красавіка, а ўжо 4-га ўзяў удзел у баявых дзеяньнях.

«У кітайскіх сацсетках, у прыватнасці ТыкТоку, можна ўбачыць ролікі, на якіх ёсьць людзі ў форме. У Кітаі прэстыжна быць вайскоўцам, але ня кожны можа быць вайскоўцам. Таму людзі спрабуюць узяць удзел у баявых дзеяньнях у іншых месцах».

Чжан расказаў, што меў у Кітаі даволі забясьпечаную сям’ю і працу пажарнікам-ратавальнікам. У Расею паехаў нібыта падарожнічаць, а потым вырашыў «зарабіць крыху грошай». Расейцы спачатку, паводле слоў Чжана, прапаноўвалі яму працу на будоўлі, а потым «пачалося іншае, і тут ужо вы нічога ня можаце зрабіць».

20 сьнежня 2024 году Чжан прыехаў у Маскву, адтуль у Растоў-на-Доне, затым у часова акупаваны Данецк, а затым, ён «каля месяца перамяшчаўся ад бліндажу да бліндажу і размаўляў з вайскоўцамі пад пастаяннымі абстрэламі». 5-га красавіка ён трапіў у палон.

Гэты палонны гаворыць пра тое, што ў Кітаі прапагандуецца сяброўскае стаўленьне да Расеі, а ўся інфармацыя пра Ўкраіну, што ён чуў да таго, была пра расейскія перамогі на фронце.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG