Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Куды коціцца сьвет». Ад кібуцаў да ІT-імпэрыі. Як Ізраіль жыве ва ўмовах пастаяннай вайны


Гісторыя гэтай краіны паказвае, што калі нехта шукае прычыну беднасьці свайго грамадзтва і адсталасьць уласнай дзяржавы ўмовамі, гісторыяй, суседзямі, кліматам, то гэта ня больш чым апраўданьні.

Ізраіль амаль 80 год жыве ў стане пастаяннай вайны, побач зь вельмі варожымі суседзямі, але яму ўдаецца быць адной з самых свабодных і багатых краін Блізкага Ўсходу. Як гэта магчыма?

Госьць падкасту «Куды коціцца сьвет» — ізраільскі журналіст, кіраўнік блізкаўсходняга бюро RTVI, супрацоўнік 9-га каналу і ўраджэнец Беларусі Барыс Штэрн.

1:26 — Як Ізраіль зьмяніўся з 2000-х?

4:18 — Як краіна пераварвае новую буйную хвалю эміграцыі пасьля 2022 году?

6:40 — У чым сакрэт посьпеху і дабрабыту Ізраілю?

10:31 — Як Ізраілю ўдаецца падтрымліваць лідэрскія пазыцыі ў IT?

16:39 — Дзейнасьць IT-брыгадаў у ізраільскай арміі.

20:03 — Як сёньня жывуць кібуцы?

23:40 — Чаму Ізраіль стаў дарагой краінай?

29:00 — Якое месца ў жыцьці ізраільцян займае рэлігія?

33:18 — Ці адчувае прэм’ер Нэтаньягу беларускія карані?

36:06 — Як Нэтаньягу ўдаецца так доўга кіраваць?

42:57 — Як ізраільцяне ўспрымаюць апэрацыю ў Газе?

47:07 — Ці магчымыя перамовы з палестынцамі?

55:05 — Як жывуць арабы ў Ізраілі і ці канфліктуюць з габрэямі?

«Куды коціцца сьвет». Дзе глядзець і слухаць

Гэта падкаст Радыё Свабода пра асноўныя цывілізацыйныя тэндэнцыі і выклікі.

Ён для тых, хто стаміўся ад навінаў, але хоча разумець сутнасьць працэсаў у сьвеце і тое, як яны ўплываюць на жыцьцё кожнага з нас. Мы ня будзем закранаць выключна беларускіх тэмаў.

Мы глядзім на сьвет праз прызму беларусаў. Нашыя госьці — беларусы з усяго сьвету, прызнаныя экспэрты ў сваіх галінах — аналізуюць глябальныя працэсы, якія вызначаюць нашую будучыню.

Мы размаўляем зь імі пра апошнія дасягненьні ў мэдыцыне, мірныя рэвалюцыі і вайсковыя перавароты, новыя тэхналёгіі, навуковыя адкрыцьці і культурныя фэномэны, якія мяняюць карціну сьвету.

Новыя выпускі падкасту выходзяць двойчы на месяц на YouTube-канале Свабода Premium і асноўных падкаст-плятформах.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт

Apple Podcasts

Spotify

Soundcloud

Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG