Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За данаты ў Беларусі асудзілі 91 чалавека, агулам на 255 гадоў пазбаўленьня і абмежаваньня волі


Міліцэйскі канвой. Ілюстрацыйнае фота
Міліцэйскі канвой. Ілюстрацыйнае фота

За данаты ў структуры, якія прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваньнямі», у Беларусі пагражае да 5 гадоў калёніі.

У 2020 годзе ў адказ на гвалт з боку сілавікоў узьнікла моцная хваля салідарнасьці, адзначае «Вясна», якая сабрала зьвесткі аб прысудах за данаты.

Беларусы масава данацілі ў фонды дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій. Частку людзей, якія данацілі ў 2020 годзе, актыўна выклікаюць у КДБ і просяць не ў працэсуальным парадку ахвяраваць сумы, у шмат разоў большыя за данаты, пагражаючы крымінальнай справай, пішуць праваабаронцы. Як паведаміла МУС, толькі з пачатку 2024 году 260 чалавек зрабілі «добраахвотных ахвяраваньняў» на суму больш за 356 тысяч даляраў. Некаторых, хто данаціў, затрымліваюць у межах крымінальнай справы за «фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (арт. 361-2 КК).

За данаты ў структуры, якія ўлады прызналі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі», у Беларусі пагражае да пяці гадоў калёніі. Нават калі данат рабіўся яшчэ тады, калі яны такімі не былі прызнаныя.

Таксама ў Беларусі актыўна перасьледуюць паводле арт. 290-1 КК «фінансаваньне тэрарыстычнай дзейнасьці» — за данаты ў розныя ініцыятывы, напрыклад, у ByPol і «Кібэрпартызанам». Па гэтым артыкуле пагражае да 12 гадоў зьняволеньня. Апошнім часам беларусаў часьцей пачалі судзіць адразу за фінансаваньне экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасьці. На сёньня праваабаронцам вядома ня меней за 9 такіх выпадкаў.

У сукупнасьці паводле двух названых артыкулаў па стане на 23 жніўня 2024 году асудзілі ня менш як 91 чалавека на 255 гадоў пазбаўленьня і абмежаваньня волі, піша «Вясна».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG