Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля памілаваньня журналісткі Луцкіной «Рэпартэры бязь межаў» патрабуюць вызваленьня і іншых супрацоўнікаў СМІ


Ксенія Луцкіна ў сюжэце тэлеканалу «Беларусь 1», 20 жніўня 2024 году
Ксенія Луцкіна ў сюжэце тэлеканалу «Беларусь 1», 20 жніўня 2024 году

«З палёгкай» успрынялі вызваленьне журналісткі Ксеніі Луцкіной у міжнароднай арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў», сказана на яе старонцы ў сацсетцы Х.

У паведамленьні адзначаецца, што Луцкіна неабгрунтавана ўтрымлівалася пад вартай з 2020 году і была вызваленая пасьля памілаваньня.

У арганізацыі падкрэсьлілі, што Луцкіна «не павінна была правесьці ў турме ніводнага дня».

На думку міжнароднай журналісцкай арганізацыі, усе калегі Луцкіной, якія ўтрымліваюцца ў няволі, таксама «павінны быць вызваленыя».

Паводле інфармацыі БАЖ, у месцах няволі на 21 жніўня знаходзіцца 36 супрацоўнікаў беларускіх мэдыя.

Былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі Ксенію Луцкіну затрымалі 22 сьнежня 2020 году і ў верасьні 2022 году асудзілі на 8 гадоў калёніі. У зьняволеньні ў яе пачаліся моцныя праблемы са здароўем — у яе расьце пухліна ў галаўным мозгу. Увесну яна за кратамі перахварэла на пнэўманію. Дома журналістку чакаў непаўналетні сын.

  • 16 жніўня Лукашэнка падпісаў указ аб памілаваньні 30 палітзьняволеных, сярод якіх 14 жанчын і 16 мужчын, некаторыя зь іх маюць сур’ёзныя захворваньні. У апошнія дні з калёній праз памілаваньне пачалі выходзіць палітзьняволеныя.
  • На сёньня абнародавана 10 імёнаў вызваленых палітвязьняў.
  • Вядома, што палітвязьняў прымушаюць пісаць прашэньні аб памілаваньні, караюць за адмову. Праўладны палітоляг Юры Васкрасенскі, які раней уваходзіў у каманду Віктара Бабарыкі, называў лічбу ў 900 прашэньняў аб памілаваньні. Пра гэтым з турмаў прыходзілі зьвесткі, што палітвязьняў прымушаюць пісаць прашэньні на імя Лукашэнкі, а за адмову караюць, у тым ліку адпраўляюць у ШЫЗА і карцары.
  • 3 ліпеня выйшлі на волю 18 палітзьняволеных. Сярод іх — чатыры жанчыны і 14 мужчын, у тым ліку асуджаны на 10 гадоў калёніі і хворы на анкалёгію Рыгор Кастусёў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG