Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Якуба Коласа


Якуб Колас. 1950-я гады.
Якуб Колас. 1950-я гады.

Падзеі 13 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

13 жніўня 1956 году памёр народны паэт Беларусі Якуб Колас, грамадзкі дзяяч, перакладчык, пэдагог. Колас лічыцца адным з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:10 0:00
Наўпроставы лінк

Таксама ў гэты дзень

1500 — Менскі абраз Багародзіцы зьявіўся на Сьвіслачы каля замка.

1654 — пасьля працяглай аблогі горад Гомель захапілі казакі Івана Залатарэнкі. Залатарэнка прывёў у Беларусь сваё 20-тысячнае войска пры падтрымцы маскоўскага цара.

1920 — падчас польска-савецкай вайны пачалася Варшаўская бітва, у якой польскія сілы пад камандаваньнем Юзэфа Пілсудзкага затрымалі бальшавікоў каля Варшавы, а потым разьбілі іх і прымусілі да адступленьня. Шэраг польскіх перамогаў, якія адбыліся пасьля Варшаўскай бітвы, прывялі да мірнай польска-савецкай дамовы 1921 году ў Рызе. У выніку гэтай дамовы Заходняя Беларусь апынулася ў межах Польшчы.

1942 — зьнішчанае Мірскае гета — забітыя больш за 600 апошніх габрэяў.

2020 — паўтысячы зьняволеных выйшлі на мітынг пратэсту ў Бабруйскай калёніі.

У гэты дзень нарадзіліся

1750 Ксаверы Карніцкі, падарожнік, у 1774–1789 жыў у Чылі. Першы вядомы ліцьвін, які ў 1790 годзе наведаў Аўстралію.

1860 Мацьвей Любаўскі, расейскі гісторык, які вывучаў Вялікае Княства Літоўскае і Рускае.

1883 Сьцяпан Мельнiк, вучоны батанік і лесавод, ахвяра сталінізму.

1899 Альфрэд Гічкок, клясык амэрыканскіх фільмаў жаху.

1913Анатоль Багатыроў, беларускі кампазытар, адзін з заснавальнікаў беларускай опэры. Сярод іншага, ён напісаў музыку да опэры «Ў пушчах Палесься» на аснове аповесьці «Дрыгва» Якуба Коласа (пастаноўка 1939 году).

Анатоль Багатыроў
Анатоль Багатыроў

1923 Самсон Пярловіч, беларускі паэт, удзельнік беларускага наваградзкага патрыятычнага падпольля, вязень ГУЛАГу.

1926 Фідэль Кастра, камуністычны дыктатар Кубы. Ён кіраваў краінай з 1959 па 2006 год, калі перастаў зьяўляцца на публіцы і перадаў свае прэзыдэнцкія паўнамоцтвы малодшаму брату Раулю.

Фідэль Кастра ў Маскве ў траўні 1963 году, разам з кіраўніком КПСС Мікітам Хрушчовым
Фідэль Кастра ў Маскве ў траўні 1963 году, разам з кіраўніком КПСС Мікітам Хрушчовым

1950 Пятро Краўчанка, беларускі палітык, дыплямат, гісторык і калекцыянэр, першы міністар замежных справаў незалежнай Беларусі.

Пятро Краўчанка
Пятро Краўчанка

1950Ларыса Фінкельштэйн, мастацтвазнаўца, арт-крытык, галерыст, куратар выставаў сучаснага мастацтва, калекцыянэр.

1959 Яўген Колчаў, скульптар і фатограф.

У памяці

1775 Фрэдэрык Чартарыйскі, канцлер вялікі літоўскі.

1946Гербэрт Уэлс, ангельскі пісьменьнік.

1995Аляксей Мельнікаў, беларускі гісторык і літаратар. Яго знайшлі забітым ва ўласнай кватэры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG