Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аб'ём пабудаванага зь дзяржаўнай падтрымкай жытла ў Беларусі за 3 гады зьменшыўся амаль удвая


Шматпавярховы дом. Ілюстрацыйнае фота
Шматпавярховы дом. Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі плошча ўведзенага ў эксплюатацыю жытла для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў, за тры гады зьменшылася ў 1,53 раза, а пабудаванага зь дзяржаўнай падтрымкай — у 1,74 раза, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Белстату.

Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у студзені — чэрвені 2024 году для гэтай катэгорыі грамадзян у Беларусі ўвялі 564 939 квадратных мэтраў жытла, зь дзяржаўнай падтрымкай — 363 555 кв.м. За аналягічны пэрыяд 2021 году — 861 795 і 632 496 кв.м жытла адпаведна.

У Менску і ўва ўсіх абласьцях Беларусі зафіксаваная нэгатыўная дынаміка па агульнай плошчы пабудаванага жытла для тых, хто ў патрэбе (за трохгадовы пэрыяд), а па плошчы жытла, пабудаванага зь дзяржаўнай падтрымкай, — паўсюль, акрамя Віцебскай вобласьці, дзе за першае паўгодзьдзе 2024 году пабудавалі 38 657 кв.м жытла — у 1,13 раза больш, чым за першае паўгодзьдзе 2021 году (34 098 кв.м).

Найбольш скарацілася агульная плошча жытла для тых, хто ў патрэбе, у Менску — у 2,5 раза (з 81 213 кв.м у першым паўгодзьдзі 2021 году да 32 513 кв. м за першае паўгодзьдзе 2024-га), у Магілёўскай вобласьці — у 2,01 раза (з 56 549 да 28 387 кв. м адпаведна) і ў Берасьцейскай — у 1,69 раза (з 215 649 да 127 338 кв. м адпаведна).

Колькасьць жытла, пабудаванага зь дзяржаўнай падтрымкай, за гэты трохгадовы пэрыяд найбольш скарацілася ў Магілёўскай вобласьці — у 3,16 раза (з 50 375 да 15 945 кв.м адпаведна), Менску — у 2,23 раза (з 72 640 да 28 045 кв.м) і Горадзенскай вобласьці — у 2,06 раза (з 107 888 да 52 425 кв. м адпаведна).

  • Пра неабходнасьць зьмяніць падыход да забесьпячэньня грамадзян жытлом 19 сакавіка заявіў прэмʼер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка на нарадзе пра жыльлёвае будаўніцтва. Адзначыўшы наяўнасьць «пэўных цяжкасьцяў з будаўніцтвам жытла, асабліва зь дзяржаўнай падтрымкай», Галоўчанка выказаў меркаваньне, што дзейныя мэханізмы дзяржаўнай падтрымкі «пачынаюць страчваць актуальнасьць», паколькі большасьць людзей, якія мелі права на гэты від дапамогі, ім скарысталіся. Акрамя таго, паводле Галоўчанкі, назіраецца тэндэнцыя, калі грамадзяне, якія маюць права на дзяржаўную падтрымку, адмаўляюцца будаваць жытло.
  • 21 сьнежня 2023 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 433, якім адкарэктавалі рашэньне аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаваньні, рэканструкцыі ці набыцьці жылых памяшканьняў. У адпаведнасьці з папраўкамі, якія набылі сілу 1 студзеня 2024 году, дзяржаўнай падтрымкай пры будаўніцтве жытла могуць скарыстацца ў тым ліку грамадзяне, якія маюць патрэбу ў паляпшэньні жыльлёвых умоваў, якія да 15 студзеня 2022 году атрымалі зямельныя ўчасткі «для будаўніцтва жылых дамоў у малых гарадах, мястэчках і сельскіх населеных пунктах не па месцы пастаноўкі на ўлік».
  • За студзень — травень 2024 году ў Эўразійскім эканамічным саюзе ў эксплюатацыю ўвялі на 2% больш жытла, чым за першыя пяць месяцаў 2023 году: у Кіргізстане — у 1,6 раза больш, Армэніі — у 1,5 раза, Казахстане — на 4,2% больш, у Расеі — на 1,6% больш; у Беларусі зафіксавана зьніжэньне на 1,7%.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG